26 лiпеня 2021, панядзелак, 1:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра кантралёры ў Менску пачнуць спыняць аўтобусы пасярод маршруту

33
Заўтра кантралёры ў Менску пачнуць спыняць аўтобусы пасярод маршруту
ФОТА: ONLINER.BY

«Мінсктранс» заявіў пра змены ў правілах «работы» рэвізораў.

Дзяржпрадпрыемства «Мінсктранс» паведаміла, што з 16 чэрвеня ўзмацняецца кантроль за аплатай праезду. «Мінсктранс» папярэджвае, што кантралёры маюць права правяраць аўтобусы пасярод маршруту на абсталяваных прыпыначных пунктах, піша onliner.by.

«Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі грамадскага транспарту і своечасова аплачваць праезд», - гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.

Мяркуючы з усяго, узмацненне будзе тычыцца аўтобусаў хуткасных і экспрэс-маршрутаў, якія высаджваюць і падбіраюць пасажыраў не на ўсіх прыпынках.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».