26 красавiка 2024, Пятніца, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі аб сустрэчы з Пуціным: Яна непазбежная

7
Зяленскі аб сустрэчы з Пуціным: Яна непазбежная
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны мяркуе, што расейскі бок занадта адцягвае сустрэчу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў непазбежнай сустрэчу з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

«Я мяркую, што наша сустрэча з прэзідэнтам Расеі непазбежная. Толькі калі ён не хоча нічога заканчваць, сустрэчы не будзе. Іншых прычын, я мяркую, няма. Таму будзем спадзявацца, што найбліжэйшым часам мы атрымаем даты і тэрміны, што немалаважна», - сказаў ён у інтэрв'ю замежным СМІ.

Зяленскі дадаў, што расейскі бок занадта адцягвае сустрэчу.

«Прэзідэнт Пуцін сказаў, што ён гатовы да сустрэчы, і я мяркую, што сустрэча будзе. Сёння, я не ведаю прычын, але яны занадта адцягваюць. І адцягванне пытанне не развяжа. Ставяць пытанне расейскай мовы, царквы і да таго падобнае. Нават у сродках масавай інфармацыі абмяркоўваюць маю постаць - гэта вельмі «важна» ў двухбаковых стасунках, калі ідзе вайна», - адзначыў украінскі лідар.

Прэзідэнт таксама заявіў, што сустрэча Пуціна і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна не можа паскорыць ягоныя перамовы з лідарам РФ.

«Сустрэча адбываецца тады, калі ў ёй зацікаўленыя абодва бакі. Таму я думаю, што сустрэча прэзідэнтаў не можа паскорыць маёй сустрэчы з Пуціным», - рэзюмаваў Зяленскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках