19 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некаторыя банкаматы сталі выдаваць рэдкія купюры ў 200 беларускіх рублёў

7
Некаторыя банкаматы сталі выдаваць рэдкія купюры ў 200 беларускіх рублёў

Першапачаткова планавалася, што такія купюры будуць з'яўляцца ў касах банкаў.

- У сувязі з рэгулярнымі зваротамі грамадзян аб немагчымасці атрымання ў касах банкаў банкнот наміналам 200 і 500 рублёў Нацбанк у пачатку 2020 года рэкамендаваў банкам з улікам месцазнаходжання банкамата і спецыфікі абслугоўвання кліентаў загружаць банкаматы банкнотамі наміналам 200 рублёў, - цытуе tut.by прадстаўніка Нацбанка. - У сваю чаргу для правядзення банкаўскіх аперацый, якія патрабуюць значнага аб'ёму наяўных грашовых сродкаў, банкам рэкамендавана забяспечыць магчымасць атрымання кліентамі з кас банкаў банкнот наміналам 200 і 500 рублёў.

Прасцей кажучы, банкноты наміналам у 200 і 500 рублёў могуць загружаць у тыя банкаматы, дзе назіраецца павышаны попыт на гатоўку. Да прыкладу, у буйных гандлёвых цэнтрах.

Нагадаем, пасля дэнамінацыі, якая прайшла ў 2016 годзе, паведамлялася, што банкноты ў 200 і 500 рублёў у банкаматы загружаць не будуць, іх можна атрымаць толькі ў касах банкаў у выпадку неабходнасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках