19 красавiка 2024, Пятніца, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Габрыэлюс Ландсбергіс: ЕЗ не пацярпіць злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

2
Габрыэлюс Ландсбергіс: ЕЗ не пацярпіць злачынстваў рэжыму Лукашэнкі
ГАБРЫЭЛЮС ЛАНДСБЕРГІС

Літва павітала ўзгадненне новага блока санкцый.

Міністэрства замежных спраў Літвы павітала ўзгадненне чацвёртага блока санкцый супраць рэжыму прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Сёння амбасадары краін ЕЗ ухвалілі новы пакет санкцый супраць Беларусі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс, паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

«Мы рады, што дзяржавы-сябры ЕЗ змаглі ўзгадніць адзін з самых вялікіх спісаў канкрэтных фізічных і юрыдычных асоб, якія асабіста спрыялі парушэнню правоў чалавека ў Беларусі», - заявіў ён, дадаўшы, што праца над спісам вялася з сакавіка, калі рэжым Лукашэнкі пачаў новыя рэпрэсіі супраць СМІ ў Беларусі, працягваючы жорстка парушаць правы чалавека.

Ён падкрэсліў, што спіс будзе канчаткова зацверджаны міністрамі замежных спраў краін ЕЗ на сустрэчы 21 чэрвеня.

«Відавочна, што ЕЗ вядзе амбіцыйныя і паслядоўныя дзеянні і не пацярпіць злачынстваў рэжыму», - падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках