Некаторых дзясяцікласнікаў могуць не перавесці ў 11-ы
4- 11.05.2026, 8:48
- 1,774
Вучэбна-палявыя зборы сталі абавязковымі.
Адмова ад праходжання вучэбна-палявых збораў можа паўплываць на перавод вучня ў наступны клас. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ расказала намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Смірнова.
Па яе словах, гэтае пытанне рэгулярна задаюць дзясяцікласнікі і іх бацькі.
Смірнова патлумачыла, што вучэбна-палявыя зборы, як і медыцынская практыка, з’яўляюцца абавязковай часткай адукацыйнай праграмы. Выніковая адзнака за іх праходжанне ўваходзіць у адзнаку па прадмеце «дапрызоўная і медыцынская падрыхтоўка».
Калі вучань не атрымае гэтай адзнакі, ён не зможа быць атэставаны па прадмеце за навучальны год. У такім выпадку вучня могуць не перавесці ў 11-ы клас.