18 красавiка 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкая архідыяцэзія заклікае выканаць гімн «Магутны Божа» падчас імшы 3 ліпеня

4
Каталіцкая архідыяцэзія заклікае выканаць гімн «Магутны Божа» падчас імшы 3 ліпеня

Курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе прасіць Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога.

Курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі 16 чэрвеня заклікала сьвятароў архідыяцэзіі ўключыць у малітву вернікаў падчас імшы 3 ліпеня заклік да еднасьці і супакою ў Беларусі.

«Калі будзе такая магчымасьць, то просім дадаць заклік у агульную малітву вернікаў падчас любой Сьвятой Імшы 3 ліпеня аб еднасьці і супакоі ў нашай краіне, а таксама заклік аб тым, каб рашэньні, якія прымаюцца сёньня, у ХХІ стагодзьдзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагодзьдзі», — сказана ў паведамленьні, падпісаным натарыюсам Курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Раманам Страшком.

«Таксама ў гэты дзень, 3 ліпеня, Курыя заахвочвае напрыканцы Сьвятой Імшы выканаць гімн „Магутны Божа“, у якім будзем прасіць Усёмагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога», — цытуе паведамленьне сайт catholic.by.

Паведамленьне Курыі выглядае як адказ на просьбу беларускіх уладаў да вернікаў розных канфэсій арганізаваць малітву «За Беларусь!» на сьвята 3 ліпеня. Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак сярод іншых даслаў на імя кіраўніка Каталіцкай царквы ў Беларусі біскупа Казіміра Велікасельца ліст з просьбай арганізаваць падобныя малебны «ва ўсіх касьцёлах і з шырокім прыцягненьнем вернікаў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках