26 красавiка 2024, Пятніца, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка: У Беларусі магчымы «румынскі сцэнар» змены ўлады

38
Віктар Бабарыка: У Беларусі магчымы «румынскі сцэнар» змены ўлады
ВІКТАР БАБАРЫКА

Палітык заклікаў Расею не быць «замежным спонсарам рэжыму».

Былы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года і былы кіраўнік «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка даў з-за кратаў завочнае інтэрв'ю расейскаму выданню РБК.

У ім палітык заявіў, што ў Беларусі магчымы «румынскі сцэнар» змены ўлады (у 1989 годзе кіраўнік камуністычнай Румыніі Нікалае Чаўшэску спрабаваў уцячы з краіны падчас масавых пратэстаў, але яго злавілі і расстралялі разам з жонкай). Аднак ад гэтага «ніхто, уключаючы Расею, не пераможа».

Калі сітуацыя ў Беларусі не развяжацца своечасова, «ёсць імавернасць праспаць сітуацыю», адзначае ён. «Падзеі з траўня да жнівень 2020 года развіваліся так імкліва, што ніхто не паспеў зрэагаваць. І не дай бог, калі рэалізуецца сцэнар Румыніі, ніхто не выйграе. Хоць цяпер здаецца, што ў Беларусі гэтага не можа быць, але імавернасць напраўду існуе», - заявіў Віктар Бабарыка.

Палітык таксама заклікаў Расею не быць «замежным спонсарам рэжыму».

«Расея часам зыходзіць з філасофіі, што калі ўжо столькі часу спансавалі, то адмаўляцца ад падтрымкі - гэта страціць. Але гэта прынцып вар'яцкага дома, чым даўжэй ты выдаеш, тым яшчэ больш шкада страціць, ад гэтага трэба адыходзіць», - мяркуе ён. Таму што «пасля ўсіх падзей, у тым ліку з пасадкай самалёта, сказаць упэўнена, што сітуацыя кіраваная, таксама складана», - заявіў Бабарыка.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках