26 красавiка 2024, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд абавязаў AstraZeneca даставіць ЕЗ 50 млн доз вакцыны ад ковіда

1
Суд абавязаў AstraZeneca даставіць ЕЗ 50 млн доз вакцыны ад ковіда
ФОТА: REUTERS

Еўракамісія падала ў суд на AstraZeneca ў канцы траўня, абвінаваціўшы канцэрн у тым, што ён не даставіў дамоўленую колькасць вакцын ад COVID-19.

Суд першай інстанцыі ў Брусэлі абавязаў фармканцэрн AstraZeneca да канца верасня паставіць у Еўразвяз 50 млн доз вакцыны ад каранавіруса. Як паведамляе інфармагенцтва dpa ў пятніцу, 18 чэрвеня, канцэрн таксама павінен прытрымлівацца ўстаноўленага плана паставак, у адваротным выпадку яму пагражае грашовы штраф, паведамляе DW.

Між іншым, AstraZeneca павінна паставіць да 26 ліпеня 15 млн доз вакцыны, да 23 жніўня - 20 млн доз і да 27 верасня - 15 млн доз. У выпадку затрымак будзе спаганяцца штраф сумаю 10 еўраў за кожную дозу.

Еўракамісія падала ў суд на AstraZeneca ў канцы траўня, абвінаваціўшы канцэрн у пастаўцы меншага аб'ёму вакцын, чым было ўзгоднена ў дамове. Так, краіны ЕЗ чакалі пастаўкі 300 млн доз вакцын да канца чэрвеня, але ў першым квартале года былі пастаўлены толькі 30 млн замест 120 млн доз. Брусэль запатрабаваў 90 млн млн доз, якія былі недапастаўленыя за перыяд са студзеня да канца красавіка.

Еўракамісія і AstraZeneca віталі пастанову суда

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што рашэнне суда «ўмацоўвае пазіцыю» ЕЗ. У сваю чаргу, у AstraZeneca таксама віталі пастанову суда. У прэс-рэлізе кампаніі гаворыцца, што суд абавязаў яе паставіць 80,2 млн доз да 27 верасня. AstraZeneca сцвярджае, што да гэтага паставіла ЕЗ больш за 70 млн доз вакцыны і да канца чэрвеня паставіць «значна больш» 80,2 млн доз.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках