26 красавiка 2024, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 ліпеня уехаць у РФ з Беларусі можна будзе з дапамогай дадатку

5
З 1 ліпеня уехаць у РФ з Беларусі можна будзе з дапамогай дадатку
ФОТА: DEUTSCHE WELLE

Дадатак называецца «Падарожнічаю без COVID».

Выкарыстоўваць мабільны дадатак абавязкова павінны будуць людзі, якія прыязджаюць у Расею з краін-сябраў ЕАЭС, а з 1 верасня - і грамадзяне СНД, піша «РИА Новости».

Цяпер у дадатку ў акне «краіна адпраўлення» даступныя шэсць краін: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан. Іх жа можна паказаць у акне «краіна прыбыцця».

Беларусь далучылася да праекту ЕАЭС «Падарожнічаю без COVID-19» у сакавіку 2021 года. Перадаваць звесткі ў сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг ва ўзаемадзеянні з беларускім Міністэрствам аховы здароўя.

Мабільны дадатак «Падарожнічаю без COVID-19» быў створаны Еўразійскім банкам развіцця, ён дазваляе хутка знайсці пералік верыфікаваных лабараторый, здаць тэст на каранавірус, вынікі якога патрапяць у агульную з ЕАЭС сістэму. Пасля гэтага грамадзянін, які атрымаў адмоўны тэст, зможа бесперашкодна перамяшчацца паветраным транспартам у межах ЕАЭС.

Спампаваць дадатак можна бясплатна на Google Play і App Store.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках