26 красавiка 2024, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа супраць Лукашэнкі ў Нямеччыне: шанцы пасля захопу самалёта Ryanair узрастаюць

7
Справа супраць Лукашэнкі ў Нямеччыне: шанцы пасля захопу самалёта Ryanair узрастаюць
Федэральная ПРАКУРАТУРА Нямеччыны ў КАРЛСРУЭФ
ФОТА: DPA

Дыктатар можа паўстаць перад судом у якасці падсуднага.

Федэральная пракуратура Нямеччыны ўжо пачала вывучаць факты сістэмных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, піша выданне businessinsider.de.

Цяпер нямецкі юрыст Марк Люпшыц (Mark Lupschitz) і тры ягоныя калегі маюць намер давесці ў нямецкім судзе, што Лукашэнка не з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, а такім чынам не валодае функцыянальным імунітэтам, і можа паўстаць перад судом у якасці падсуднага за ўчыненне злачынстваў супраць чалавечнасці.

Пасля захопу самалёта Ryanair Люпшыц перакананы, што шанцы на тое, каб Лукашэнка стаў абвінавачаным у межах крымінальнай справы, выраслі.

Нагадаем, чатыры нямецкія адвакаты падалі заяву ад імя дзесяці беларусаў у Федэральную пракуратуру Нямеччыны аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і іншых адказных асобаў, якія могуць мець дачыненне да злачынстваў у дачыненні да беларускіх грамадзян.

У заяве адвакаты паказваюць на магчымыя злачынствы супраць чалавечнасці, парушэнні нормаў міжнароднага крымінальнага права, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі пасля 9 жніўня.

- Кліенты расказвалі нам пра арышты з надуманых прычын, пра жорсткасць і катаванні. Яны казалі, што камеры былі занадта маленькімі, аўтазакі - перапоўненымі. Іх на працягу некалькіх дзён прыніжалі рознымі спосабамі, прымушалі знаходзіцца ў нязручных позах, а менавіта на каленях са завязанымі за спінай рукамі, так што яны маглі абаперціся [аб падлогу ці сцяну] толькі галавой, да гэтага дадаваліся адвольныя абвінавачванні. Ім давалі недастаткова ці ўвогуле не давалі ежу і ваду, а таксама не дазвалялі спаць, - паведаміў журналістам адзін з адвакатаў, якія падалі заяву адвакатаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках