25 красавiка 2024, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ зацвердзіў чацвёрты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму

5
ЕЗ зацвердзіў чацвёрты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму

У яго трапілі 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб.

ЕЗ зацвердзіў чацвёрты пакет санкцыі супраць 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб Беларусі. Пастанову аб увядзенні чацвёртага пакета санкцый ЕЗ тлумачыць эскалацыяй сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, ціску на грамадзянскую супольнасць, апазіцыю і журналістаў.

Сем фізічных і адна юрыдычная асоба ўключаныя ў санкцыйны спіс у сувязі і з прымусовай пасадкай рэйса Ryanair у Менску. Як піша tut.by, пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Еўрапейскай рады.

Абмежавальныя захады ЕЗ у дачыненні да Беларусі цяпер распаўсюджваюцца агулам на 166 фізічных і 15 юрыдычных асоб. Іх актывы будуць замарожаныя, а грамадзянам і кампаніям Еўразвяза забараняецца выдзяляць ім сродкі. Фізасобам таксама забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках