27 чэрвеня 2026, Субота, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў выгінуўся не горш за акрабата ў цырку

14
Пяскоў выгінуўся не горш за акрабата ў цырку
Дзмітрый Пяскоў

Цікава, у сваім асабістым жыцці ён таксама ўжывае прыдуманы дзеяслоў?

Прэс-сакратар Пяскоў заявіў сёння:

«Прэзідэнт, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Крамлі, сказаў, што будзе гатовы сустрэцца ў любы момант з Зяленскім у Маскве для перамоваў, а таксама ў любой іншай кропцы, але ў любой іншай кропцы ёсць сэнс сустракацца толькі калі поўнасцю фіналізаваць працэс».

Выгінуўся словамі, не горш за акрабата ў цырку, можна сказаць, сам сабе на галаву сеў. «Фіналізаваць працэс»! Па-руску кажучы — спыніць пабоішча, распачатае рашэннем Пуціна 24 лютага.

Але справа ў тым, што вынаходніцтва такіх мутных канструкцый кажа ўсё пра тое ж — Пуцін не гатовы спыніць пабоішча.

Калі хочуць спыніць, то не выпраўляюць наперад пустапарожных, публічна зганьбленых словам «пурга» сакратароў, а выступаюць самі і кажуць ясна: «Я прыняў рашэнне прапанаваць Украіне безумоўнае спыненне агню, адвод войскаў, стварэнне нейтральнай зоны, меры кантролю. Гатовы неадкладна сустрэцца з прэзідэнтам Украіны, каб абмеркаваць дэталі на нейтральнай, узаемна прымальнай тэрыторыі. Прапаную надалей усе пытанні вырашаць мірна, выключыць ужыванне сілы».

Вось — парадак дня для Расіі.

P.S. Цікава, у сваім асабістым жыцці Пяскоў таксама ўжывае прыдуманы дзеяслоў «фіналізаваць»? Напрыклад, кажа Навцы: «Зараз я фіналізую вячэру і пайду глядзець Салаўёва»?

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках