24 красавiка 2024, Серада, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч пра санкцыі: Трэба звяртацца да хірургічнага ўмяшання

11
Генадзь Фядыніч пра санкцыі: Трэба звяртацца да хірургічнага ўмяшання
фота: praca-by.info

Большасць жыхароў Беларусі не хочуць трываць.

Лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў для сайта praca-by.info ўвядзенне еўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі:

- Сёння Еўразвяз уводзіць санкцыі супраць калійнай галіны, нягледзячы на тое, ці прысутнічае на беларускім рынку нарвежская кампанія Yara або іншая еўрапейская бізнэс-структура. Гэта сведчыць толькі аб тым, што беларуская ўлада не проста не робіць працу над памылкамі, яна толькі ўзмацняе рэпрэсіі: спісы на звальненне па-ранейшаму дзейнічаюць, з рабочымі не прадаўжаюць кантракты з усякай нагоды, прычым угаворваюць працоўных сысці «на пагадненне бакоў». І многія згаджаюцца, не разумеючы, што дзейнічае тэлефоннае права. Для іншадумцаў уведзеная негалосная забарона на прафесію. Ідзе падзел людзей на «памяркоўных», якія гатовыя трываць пры ўсякіх умовах, на прыхільнікаў пераменаў і заўзятых прыхільнікаў улады. Гэта недапушчальна: кожны чалавек мае права на ўласную пазіцыю, але прымушаць чалавека думаць і выказвацца насуперак ягонай волі - гэта злачынства. Вылечыць хворага ад «цяжкай хваробы» тэрапеўтычным шляхам спрабавалі доўгія гады - не атрымалася, такім чынам, трэба звяртацца да хірургічнага ўмяшання.

Ці будзе цяжка ад хірургічнага ўмяшання? Несумненна. У жыцці за ўсё даводзіцца плаціць. І санкцыі давядзецца трываць, вось толькі трэба ведаць у імя чаго, а не проста так трываць. Калі ты сёння трываеш, каб далей прадаўжалася беззаконне, гэта твае праблемы, грамадзянін, - трывай і далей. Але я ўпэўнены, што большасць жыхароў Беларусі не хочуць трываць і не жадаюць сёння быць закладнікамі сістэмы, якая існуе ў краіне ўжо 27 гадоў.

Таксама лідар празвязу РЭП раскрытыкаваў пазіцыю тых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, якія выступаюць супраць жорсткіх захадаў супраць беларускіх уладаў:

- Быць добрым для ўсіх не атрымаецца. Мінпрацы называе Кангрэс і яго сяброўскія арганізацыі дэструктыўнай сілай, а мы пачынаем шукаць шчыліны, каб адчуваць сябе камфортна пры ўсякай уладзе. У дэмакратычных прафзвязах такога не павінна быць!

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках