19 красавiка 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэспандэнт BBC распавёў пра пераслед карабля Брытаніі каля Крыма

13
Карэспандэнт BBC распавёў пра пераслед карабля Брытаніі каля Крыма
ФОТА: WIKIPEDIA

Над эсмінцам лёталі расейскія самалёты.

Карэспандэнт агенцтва BBC знаходзіўся на брытанскім караблі HMS Defender, калі расейскія войскі пачалі здзяйсняць правакацыі ля ўзбярэжжа Крыма. Ён распавёў, што над эсмінцам лёталі расейскія самалёты, а таксама былі чуваць стрэлы.

Пра гэта паведаміла агенцтва BBC.

Са слоў карэспандэнта, калі брытанскі эсмінец падыходзіў да акупаванага Крыма, то экіпаж ужо знаходзіўся на баявых пастах, а сістэмы ўзбраення былі загружаныя.

"Два расейскія карабля берагавой аховы, якія пераследвалі вайсковы карабель Каралеўскага флота, спрабавалі прымусіць яго змяніць курс. У нейкі момант адзін з расейскіх караблёў наблізіўся да эсмінцаў да 100 метраў", - сказаў ён.

Акрамя таго, як распавёў журналіст, праз радыёсувязь з боку Расеі гучалі варожыя папярэджанні, сярод іншага, у адным з іх было сказана: "Калі вы не зменіце курс, то я буду страляць". Пасля гэтага карэспандэнт чуў стрэлы на адлегласці, але, на ягоную думку, яны былі па-за дасяжнасцю карабля.

"Калі HMS Defender ішоў марскім шляхам, над ім лёталі расейскія самалёты. Капітан Вінсэнт Оўэн сказаў, што карабель выявіў паблізу больш за 20 вайсковых самалётаў. Камандзір Оўэн сказаў, што яго місія была неканфрантацыйнай", - дадаў журналіст.

Нагадаем, сёння Расея заявіла, што здзейсніла папераджальныя стрэлы ў бок брытанскага карабля паблізу акупаванага Крыма.

Аднак у Брытаніі адказалі, што ніякіх папераджальных стрэлаў не было і падчас праходжання карабля паблізу Крыма не было канфліктаў з РФ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках