20 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф Еўра

19
Украіна ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф Еўра
ФОТА:
ROBERT GHEMENT, POOL/AP PHOTO

Згуляць у плэй-оф украінцам дазволіла параза палякаў і перамога гішпанцаў.

Каманда Швэцыі з лікам 3:2 перамагла каманду Польшчы ў матчы трэцяга тура групавога этапу чэмпіянату Еўропы і выйшла ў плэй-оф турніру з першага месца ў квартэце Е.

Дублем у складзе пераможцаў адзначыўся Эміль Форсбэрг (2-я, 59-я хвіліны), яшчэ адзін гол забіў Віктар Класон (90 + 4), у палякаў вызначыўся Роберт Левандоўскі (61, 84).

Каманда Украіны прабілася ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы-2020. Украінцы закончылі групавы этап мінімальнай паразай ад нацыянальнай каманды Аўстрыі, тым самым саступіўшы ёй другі радок і заняўшы выніковае трэцяе месца ў квартэце «C». У матчы з аўстрыйцамі «сіне-жоўтых» задавальняла нават нічыя.

Параза палякаў і перамога гішпанцаў дала магчымасць у плэй-оф згуляць Украіне.

У матчы Славакіі і Гішпаніі Украіну не задавальняла нічыя. Пажадана было, каб перамога была здабытая любым з гэтых калектываў з розніцай у два мячы. Тады Украіна атрымлівала відавочную перавагу ў розніцы забітых і прапушчаных мячоў і праходзіла ў плэй-оф у гэтым паказчыку. Украінцаў магла задаволіць і перамога ў адзін мяч, калі паядынак Славакіі і Гішпаніі апынуўся б безвыніковым. Гішпанцы ж распляжылі славакаў - 5:0.

Польшча не павінна была атрымаць перамогу над Швэцыяй. У выпадку вікторыі палякаў каманда Украіны пакідала б ЧЕ-2020 ды зрэшты, як і ў выпадку нічыйнага выніку ў матчы Славакія - Гішпанія. Швэды вырвалі перамогу ў гульні з палякамі - 3:2.

Такім чынам, каманда Шаўчэнкі выперадзіла ў рэйтынгу каманды, якія занялі ў сваіх групах трэція месцы, Славакію і Фінляндыю.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках