Аляксандр Марозаў: Беларусы будуць вольныя
4- 28.06.2021, 20:50
- 15,122
ФОТА: ФБ МАРОЗАВА
У гістарычным сэнсе гэта адбудзецца даволі хутка.
Навуковы супрацоўнік Акадэмічнага цэнтра Барыса Нямцова і Карлавага ўніверсітэта Аляксандр Марозаў выказаўся з нагоды Беларусі.
- У гарызонце 10 гадоў беларусы, несумненна, атрымаюць іншую палітычную сістэму, у адрозненне ад расейцаў. Калі ў Расеі «пуцінізм» можа прастаяць прыкладна 30-40 гадоў, то «лукашызм» не прастаіць болей дзесяцігоддзя, таму што ён не сустракае такой жа лаяльнасці. Беларусы ў масе сваёй хочуць незалежнасці дзяржавы, захаваць магчымасць камунікацыі і з Захадам, і з Усходам, пры гэтым Лукашэнка, у адрозненне ад Пуціна, не стварае настолькі прывабнай палітычнай мадэлі. Менавіта таму беларусы будуць вольныя, у гістарычным сэнсе гэта адбудзецца даволі хутка, - цытуе Марозава tut.by.