26 красавiка 2024, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск забранаваў месца на караблі Рычарда Брэнсана

8
Ілан Маск забранаваў месца на караблі Рычарда Брэнсана
ФОТА: GETTYIMAGES.COM

Білет каштуе 250 тысяч даляраў.

Інжынер, мільярдэр і заснавальнік кампаніі SpaceX Ілан Маск зарэзерваваў сабе месца, каб паляцець на караблі Virgin Galactic, паведамляе The Wall Street Journal. Заснавальнік кампаніі Рычард Брэнсан не толькі пацвердзіў бранаванне білета Маскам, але і дадаў, што калісьці таксама паляціць у космас на караблі кампаніі SpaceX.

Пакуль невядома, калі менавіта Маск збіраецца ляцець у космас на Virgin Galactic. Паведамляюць, што кошт квітка на касмічны карабель - 250 тысяч даляраў. І гэта за чатыры хвіліны, якія пасажыры будуць знаходзіцца ў бязважкасці. А каб проста забраніраваць месца неабходна заплаціць 10 тысяч даляраў.

Але сам Маск пакуль не пацвердзіў інфармацыю пра свой будучы касмічны палёт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках