26 красавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія і Аргенціна могуць сустрэцца ў матчы кантынентальных чэмпіёнаў у футболе

1
Італія і Аргенціна могуць сустрэцца ў матчы кантынентальных чэмпіёнаў у футболе
Фота: AFP

Каманды могуць правесці кантынентальны паядынак.

Канфедэрацыя футбола Паўднёвай Амерыкі вядзе перамовы з УЕФА аб правядзенні так званага матчу кантынентальных чэмпіёнаў Італія - Аргенціна, паведамляе лацінаамерыканскі журналіст Сесар Луіс Мерла ў Twitter.

Паводле інфармацыі крыніцы, праз каляндарныя пытанні сустрэчу Італіі і Аргенціны будзе складана правесці ў 2021 годзе. Аднак у 2022 годзе правядзенне гэтага матчу ўяўляецца абсалютна рэальным.

Нагадаем, нацыянальная каманда Аргенціны стала пераможцам Кубка Амерыкі, падолеўшы ў фінале каманду Бразіліі (1:0).

Нацыянальная каманда Італіі з'яўляецца новаспечаным чэмпіёнам Еўропы. У фінальным паядынку падапечныя Манчыні падолелі ў серыі пенальці нацыянальную каманду Англіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках