26 красавiка 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі стартап Revolut ацанілі ў $33 млрд

6
Украінскі стартап Revolut ацанілі ў $33 млрд

Яго сузаснавальнік стаў даляравым мільярдэрам.

Багацце сузаснавальніка фінтэх-стартапа Revolut Улада Яцэнкі дасягнула $1,3 млрд пасля пераацэнкі кампаніі ў выніку прыцягнення дадатковых інвестыцый. Пра гэта паведаміла выданне «Forbes Украина» 15 ліпеня.

Гэта дазволіла б яму ўвайсці ў першую дзясятку дзейнага спісу ўкраінскага Forbes і пасунуць на дзясятае месца бізнэсоўца Аляксандра Яраслаўскага, падкрэсліла выданне.

Revolut прыцягнуў 800 млн даляраў інвестыцый. Кампанію ацанілі ў $33 млрд, што зрабіла яе самым дарагім фінтэх-стартапам у Вялікабрытаніі, піша амерыканскае выданне TechCrunch. Новая ацэнка ў шэсць разоў большая ў параўнанні з папярэднім раўндам фінансавання ў 2020 годзе. Тады кампанію ацанілі ў 5,5 млрд даляраў.

Прыцягнутыя 800 млн даляраў кампанія плануе накіраваць на запуск новых прадуктаў і экспансію новых рынкаў, у тым ліку ЗША і Індыі, паведаміла агенцтва Bloomberg.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках