25 красавiка 2024, Чацвер, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Леўчанка: Мы памяняем сістэму

1
Алена Леўчанка: Мы памяняем сістэму
АЛЕНА ЛЕЎЧАНКА
ФОТА: TUT.BY

Перад тым, як быць класным спартоўцам, ты павінен быць чалавекам і асобай.

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка падзялілася меркаваннем пра сітуацыю са «Спадарожнікам». Нагадаем, што праз фінансавую сітуацыю клуб з Рэчыцы абвесціў пра спыненне ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, піша «Трыбуна».

– Ёсць клуб «Спадарожнік», футбалісты якога падпісалі праўладны ліст. І на гэтым тыдні мы ўбачылі, што яны засталіся без працы. Ці ўбачым мы рэпрэсіі ў спорце ў дачыненні да тых, хто маўчаў ці падпісваў праўладныя лісты?

– Вольныя спартоўцы ў сваіх інтэрв'ю казалі, што рана ці позна гэта закране ўсіх. Многія футбалісты кажуць, што, маўляў, вось я падпісаў ліст, каб клуб трымаўся, а то нам не будуць плаціць заробкі і г.д. Але зразумейце, гэта машына. Гэта машына рэпрэсій, якая не спыняецца ні перад кім. Спартоўцам трэба звярнуць увагу на тое, што ў цябе ў сэрцы і не рабіць таго, што цябе прымушаюць. Але бачыце як... Рана ці позна гэта закране ўсіх.

Што тычыцца спартоўцаў, то мы займаем нейкую прыступку ў грамадстве. У нас ёсць пэўная адказнасць перад гэтым грамадствам. Ёсць людзі, якія хварэюць за нас, тыя ж працоўныя, медыкі і г.д. Пакуль не дойдзе да спартоўцаў, што ў іх павінна быць адказнасць перад соцыумам... Мне вельмі сумна за гэтых людзей. І будуць адбывацца такія рэчы, як са «Спадарожнікам». Я ўпэўненая, што мы ўбачым шмат такіх «Спадарожнікаў». А жыць з гэтым таўром усё жыццё. Атрымліваецца, падпісаўся пад тым, што адбываецца цяпер з Сашам Івуліным, што цяпер адбываецца з незалежнымі СМІ, якія проста з коранем выдзіраюць.

Вы ведаеце, я спадзяюся, у будучыні, калі ў нас будуць расці спартоўцы, яны будуць расці не толькі ў сваіх спартовых якасцях. Мы памяняем сістэму трошкі. У нас дзеці будуць расці, і мы іх будзем вучыць, што перад тым, як быць класным спартоўцам, ты павінен быць чалавекам і асобай. Таму што спорт сёння ёсць, а заўтра яго няма. А застацца чалавекам, асобай – гэта корань, – сказала Леўчанка ў эфіры YouTube-канала «Маланка Медыя».

Нагадаем, што 19 прадстаўнікоў «Спадарожніка» падпісалі праўладны ліст.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках