28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На 81-м годзе жыцця памёр знакаміты беларускі сківічны хірург

2
На 81-м годзе жыцця памёр знакаміты беларускі сківічны хірург
АЛЕГ ЧУДАКОЎ
ФОТА: БДМУ

Алег Чудакоў правёў больш за 16 тысячаў аперацый.

15 ліпеня пайшоў з жыцця славуты беларускі доктар медыцынскіх навук, прафесар Алег Чудакоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Алег Парфіравіч Чудакоў нарадзіўся ў Суражы Віцебскай вобласці ў 1940 годзе. Скончыў сярэднюю школу ў Пермі, а потым стаматалагічны факультэт Пермскага медыцынскага ўніверсітэта.

Стаж медычнай працы Алега Чудакова пачаўся ў 1964 годзе. У ягоным навуковым багажы – больш за 500 працаў, у тым ліку 1 манаграфія і 29 патэнтаў. Ён падрыхтаваў 25 кандыдатаў медыцынскіх навук і аднаго доктара медыцынскіх навук.

Алег Парфіравіч працаваў над праблемамі пластычнай рэканструктыўнай хірургіі костак тваравага шкілета. Ён прапанаваў новыя падыходы да остэасінтэзу на аснове матэматычных і лабараторных мадэляў. Распрацаваў кампрэсійна-дыстракцыйны апарат, які ўжываецца пры лекаванні складаных пераломаў ніжняй сківіцы, паведамляе БДМУ.

Упершыню ў айчыннай і сусветнай пластычнай хірургіі прыроджаных дэфектаў нёба ў дзяцей распрацаваў і ўжыў арыгінальны метад першаснай косткавай аўтаостэапластыкі. Ён жа распрацаваў новы ўнікальны пластычны матэрыял – пляскаты эпітэлізаваны скурны лапік, які дазваляе паспяхова аднаўляць страчаныя органы або часткі органаў.

Алег Чудакоў правёў больш за 16 тысячаў аперацый, напісаў больш за 300 навуковых працаў, стварыў 14 вынаходак і стаў аўтарам шасці запатэнтаваных метадаў хірургічнага лекавання.

Развітанне з Алегам Чудаковым адбудзецца 19 ліпеня, з 10 да 12 па адрасе: горад Менск, вуліца Кульман, 33А.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках