26 красавiка 2024, Пятніца, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачынаецца Будслаўскі фэст

У Беларусі пачынаецца Будслаўскі фэст

Ён пройдзе сёлета на адкрытым паветры.

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 2-3 ліпеня.

Пасля пажару Будслаўская базіліка знаходзіцца ў аварыйным стане, у сувязі з чым уваход у будынак і набліжэнне да яго забароненыя, таму ўсе малітвы і літургічныя дзеянні будуць адбывацца на палявым алтары на адкрытым паветры, паведамляе Сatholic.by.

Тут жа будзе знаходзіцца цудадзейная ікона Маці Божай Будслаўскай.

Праграма:

2 ліпеня, пятніца

12.00 - святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі

15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці

18.00 — святая Імша для пілігрымаў; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

20.00 — жывы Місійны Ружанец

23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня, субота

0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

8.45 — Фацімскі Ружанец; праводзіць «Легіён Марыі»

10.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч

на заканчэнне святой Імшы — Эўхарыстычная працэсія

Паркоўкі для аўтатранспарту будуць на полі з боку Даўгінава і на старым аэрадроме з боку Крывічоў. Намётавы гарадок для пілігрымаў будзе арганізаваны ў вёсцы Палессе.

Арганізатары звяртаюцца да ўдзельнікаў з вялікай просьбай падчас усіх набажэнстваў і мерапрыемстваў выконваць санітарныя загады і сацыяльную дыстанцыю, а таксама строга выконваць патрабаванні адносна правядзення масавых мерапрыемстваў і набажэнстваў. Падчас споведзі выкарыстанне медыцынскай маскі абавязковае.

Вялікі пажар знішчыў дах Будслаўскага касцёла 11 траўня гэтага года. У першы дзень пасля пажару быў адкрыты збор сродкаў на аднаўленне касцёла. На 10 чэрвеня сабрана 734 896 рублёў. Збор доўжыцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках