26 красавiка 2024, Пятніца, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі самы карысны для сасудаў сэрца алей

7
Навукоўцы назвалі самы карысны для сасудаў сэрца алей

Даследаванне правялі спецыялісты з Гарварда.

Усяго паловы сталовай лыжкі аліўкавага алею дастаткова, каб знізіць рызыку сардэчнага прыступу на адну пятую. Як адзначае The Daily Mail (пераклад - u-news.com.ua), пра гэта кажуць навукоўцы з Гарварда, якія даследавалі стан здароўя амаль 100 000 чалавек цягам 24 гадоў.

Было даведзена: аліўкавы алей адназначна карысны для здароўя сэрца. У гэтым алеі ёсць алеінавая кіслата, якая памяншае запаленне. Уплыў аліўкавага алею параўноўвалі з іншымі расліннымі алеямі (кукурузным, рапсавым, сафлоравым і соевым). Такім чынам, выявілася, спажыванне больш за палову сталовай лыжкі аліўкавага алею на дзень зніжала рызыку ўзнікнення сэрцава-судзiнных захворванняў на 15%. Гэтая практыка, напрыклад, зніжала рызыку ішэмічнай хваробы сэрца на 21%.

Даследнікі таксама выявілі, што замена адной чайнай лыжкі іншага алею, маргарыну, маянэзу або малочнага тлушчу на такую ж колькасць аліўкавага алею можа палепшыць здароўе сэрца - рызыка сэрцава-судзінных захворванняў зніжалася на 5% агулам, а рызыка ішэмічнай хваробы сэрца - на 7%.

У аліўкавым алеі змяшчаюцца антыаксіданты, якія могуць дапамагчы прадухіліць ці запаволіць рост ракавай пухліны, абараніць ад сардэчных прыступаў і інсультаў. Аліўкавы алей памяншае ступень шкоднага ўздзеяння халестэрыну, высокага артэрыяльнага ціску і ўзроставых захворванняў, а таксама паляпшае кагнітыўныя функцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках