26 красавiка 2024, Пятніца, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

8% насельніцтва ў Беларусі і амаль 44% у Літве: як праходзіць вакцынацыя ад COVID-19

5
8% насельніцтва ў Беларусі і амаль 44% у Літве: як праходзіць вакцынацыя ад COVID-19

Беларусь моцна адстае ад дэмакратычных суседзяў.

У Беларусі цяпер можна прайсці вакцынацыю двума тыпамі вакцын: расейскай вакцынай Sputnik V і кітайскай вакцынай SARS-CoV-2 Vaccine ад Sinopharm. Зрабіць прышчэпку можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у некаторых гандлёвых цэнтрах і нават у метро. 20 ліпеня вакцынацыю ў Беларусі правялі 13,3% насельніцтва, дзвюма дозамі - 8,2%, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя. Паглядзіце, што адбываецца ў іншых краінах, піша «Радыё Свабода».

Суседзі

Усяго ў Расеі прышчэпленыя 22,38% жыхароў, дзвюма дозамі - 14,18%.

У Літве 47,9% жыхароў былі прышчэпленыя дзвюма дозамі - 43,8%.

У Польшчы прышчэпленыя 46,8% жыхароў, цалкам прышчэпленыя 42,8%.

У Латвіі вакцынацыю атрымалі 38,8% жыхароў, дзве дозы - 34,2%.

Ва Украіне прышчэпленыя 6,44% жыхароў, 2,45% вакцынаваныя дзвюма дозамі.

Лідары вакцынацыі

Больш за ўсё прышчэпленых цяпер у Канадзе - усяго 70,2% насельніцтва, дзве дозы вакцыны атрымалі 49,2%. Пасля Канады Вялікая Брытанія - там было прышчэплена 68% насельніцтва, 52,7% вакцынаваныя дзвюма дозамі.

Гішпанія займае трэцяе месца ў свеце ў вакцынацыі, дзе было вакцынавана 62% насельніцтва, другая доза вакцыны - 49,9%. У Нямеччыне вакцынаваныя 59%, дзвюма дозамі - 45,4%.

У Злучаных Штатах 55,8% насельніцтва былі прышчэпленыя, а 48,4% былі вакцынаваныя дзвюма дозамі.

У якія краіны можна паехаць прышчэпленым

Рада ЕЗ пагадзілася з прапановай Еўрапейскай камісіі дазволіць турыстам прайсці вакцынацыю вакцынамі, ухваленымі ЕЗ. Сёння гэта:

AstraZeneca;

Pfizer/BioNTech;

Moderna;

Джонсан і Джонсан.

Краіны ЕЗ таксама маюць права вызначаць правілы ўезду на сваю тэрыторыю. Напрыклад, у Гішпаніі дазволены ўезд на яе тэрыторыю, калі турысты з-за межаў ЕЗ маюць сертыфікат пра вакцынацыю дзвюма дозамі вакцыны. Вакцынаваным таксама можна трапіць у Нямеччыну.

Лічбавыя сертыфікаты covid дзейнічаюць у ЕЗ з ліпеня. Яны бываюць трох тыпаў: прышчэпкі, адмоўныя вынікі аналізаў або паказчыкі тэстаў, што чалавек перахварэў на каранавірус. Аднак наяўнасць сертыфікату не азначае, што яго ўладальнік можа свабодна перамяшчацца паміж краінамі ЕЗ, бо кожная з іх можа ўводзіць свае правілы і абмежаванні ў залежнасці ад сітуацыі з пандэміяй.

Вакцыны, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі, пакуль не падыходзяць для ўезду ў ЕЗ. Пры гэтым прышчэпленыя расейскай вакцынай могуць патрапіць у Грэцыю, Чарнагорыю, Арменію, Грузію, Баўгарыю, Харватыю, Сербію, Турцыю, Славаччыну, Шры-Ланку, Ізраіль, на Кіпр і Сейшэльскія выспы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках