26 красавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанку прышчапілі спачатку кітайскай вакцынай, а потым выпадкова ўкалолі «Спадарожнік V»

21
Мянчанку прышчапілі спачатку кітайскай вакцынай, а потым выпадкова ўкалолі «Спадарожнік V»

Якія былі наступствы?

Віталь разам з жонкай наважыў прышчапляцца кітайскай вакцынай. 29 чэрвеня зрабілі першы ўкол. Мужчына спецыяльна папрасіў адкласці другі кампанент для яго на потым, каб, як гэта бывае, ампулы імкліва не скончыліся. І ўзяў пустую ампулу, каб параўнаць з той, што ўвядуць праз 21 дзень. Але ўсё адно справы пайшлі не так, і ягонай жонцы пасля кітайскай Vero Cell укалолі «Спадарожнік V», піша onliner.by.

21 ліпеня муж і жонка прыйшлі па другую дозу. Першай у прышчэпачны кабінет зайшла жонка. Следам адправіўся муж і зрабіў заўвагу медсястры - у руцэ была не тая ампула. Медсястра апамяталася і дастала іншую - правільную. На стале Віталь убачыў пустую ампулу ад «Спадарожніка V». Засумняваўся: «Ці дакладна жонцы ўкалолі «кітайца?» І не памыліўся – жонку прышчапілі «Спадарожнікам V», што пацвярджаецца адпаведным запісам у медыцынскай выпісцы, якую папрасілі зрабіць муж з жонкайі.

- Пакуль жонка ў шоку, мы не ведаем, што рабіць. Тэмпература ў яе быццам бы ў норме, скардзілася толькі, што галава «ватовая», але гэта можа быць і ад нерваў. Жонка патэлефанавала загадчыцы, тая ёй сказала, што праз час яшчэ патрэбен укол кітайскай вакцынай. Тут я наогул не ведаю, ці можна зноў гэта рабіць. Я набраў у Міністэрства аховы здароўя, там мяне нармальна выслухалі, сказалі, што НЗ і будуць высвятляць абставіны. Нічога пакуль не параілі - будуць удакладняць і звязвацца з намі. Шэсць дзён трэба сачыць за станам жонкі. Пісьмовыя запыты ў цэнтральны і абласны апарат пакуль апрацоўваюцца, - распавядае мужчына.

У Азярцоўскай амбулаторыі, месцы, дзе і адбыўся інцыдэнт, ад каментароў адмовіліся.

Каментар Мікіты Салаўя, лекара-інфекцыяніста:

- Так не робяць, гэта дзве розныя вакцыны. Афіцыйных даследаванняў з гэтай нагоды не было. На маю думку, на здароўе пацыента гэта не паўплывае. Ёй лепш скончыць поўную працэдуру адной з вакцын праз 21 дзень, таму што невядома, ці будуць розныя вакцыны выпрацоўваць пратэктны імунітэт.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках