26 красавiка 2024, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новага расейскага модуля МКС узніклі праблемы на арбіце

28
У новага расейскага модуля МКС узніклі праблемы на арбіце

«Навука» не змагла ўключыць рухавікі для карэкціроўкі арбіты.

Спецыялісты расейскага канцэрна «Раскосмас» не змаглі ўключыць рухавікі для карэкцыі арбіты новага модуля МКС «Навука», запушчанага 21 ліпеня, паведамляе N + 1 са спасылкай на крыніцы. Карэкціроўку арбіты планавалі правесці сёння, прычына збою не ясная.

Раней паведамлялася таксама, што ў модуля ўзніклі праблемы з паліўнай сістэмай.

Для стыкоўкі з Міжнароднай касмічнай станцыі «Навука» павінна падняць сваю вышыню да арбіты станцыі (кругавой арбіты вышынёй каля 400 кіламетраў). Для гэтага модуль павінен чатыры разы ўключыць галоўныя рухавікі.

Крыніца выдання заявіла, што пасля запуску з «Байканура» каманда місіі ўключыла рухавікі ў тэставым рэжыме, уключэнне прайшло без заўваг. Разам з тым, пазней на борце ўключылі спецыяльнае праграмнае забеспячэнне і пачаліся збоі. Спроба ўключэння рухавікоў для планавай карэкцыі арбіты не мела поспеху.

Адзначаецца, што модуль павінен здзейсніць 30 зваротаў на калязямной арбіце перш, чым атмасфера пачне істотным чынам уплываць на яго арбіту. Гэта значыць, у «Навукі» ў запасе ёсць яшчэ два дні. Зараз на модуль загружаюць новае ПА, пасля чаго спецыялісты зноў паспрабуюць уключыць рухавікі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках