26 красавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра футбаліста БАТЭ, які адсвяткаваў гол пад бел-чырвона-белым сцягам

8
Што вядома пра футбаліста БАТЭ, які адсвяткаваў гол пад бел-чырвона-белым сцягам

Гэта не першы раз, калі Павел Няхайчык радуе беларусаў сваёй пазіцыяй.

22 ліпеня адразу чатыры беларускія клубы стартавалі ў новым еўракубкавым турніры - Лізе канферэнцый. Для трох з іх дэбют скончыўся паразамі - «Капенгаген» распляжыў «Тарпеда-БелАЗ» (4:1), а берасцейскае «Дынама» і «Шахцёр» саступілі чэшскай «Вікторыі» і люксембуржскай «Фоле» з аднолькавым лікам 1:2. Дамагчыся станоўчага выніку змог толькі БАТЭ - барысаўцы ў Грузіі мінімальна падолелі батумскае «Дынама». Адзіны гол забіў Павел Няхайчык, які ўдала сыграў на дабіванні пасля ўдару ў штангу ад Мікалая Сігневіча, паведамляе «Трибуна».

Але самым яскравым момантам матчу выявілася нават не само ўзяцце брамы, а святкаванне, якое рушыла за ім. Вызначыўшыся, Няхайчык ірвануў проста да сектара, на якім за БАТЭ заўзелі беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі - а за ім падцягнулася і астатняя каманда. Кадр з кэпам барысаўцаў каля вялікага БЧБ-палатна вы напэўна ўжо бачылі, так што зірніце, як гэта выглядала з трыбун.

Вядома, такое святкаванне гола ўразіла многіх беларускіх заўзятараў.

І гэта далёка не першы выпадак, калі Павел радуе беларусаў не толькі гульнёй, але і проста сваімі чалавечымі паводзінамі. Са жніўня 2020 года такіх прыкладаў дастаткова.

***

• Праз два тыдні пасля леташніх выбараў БАТЭ гуляў з «Нёманам». Барысаўцы перамаглі 2:0, а другі гол (наўпроставым ударам з кута) забіў Няхайчык. І тады футбаліст таксама адсвяткаваў даволі сімвалічна - падняў угору абедзве рукі са знакам «Вікторыя», пры гэтым на левай у яго былі белыя павязкі. Значэнне абодвух знакаў у кантэксце прэзідэнцкіх выбараў беларусам можна не тлумачыць.

У пасляматчавым інтэрв'ю Павел распавёў, што футбол у той момант для яго знаходзіўся на другім плане - сітуацыя ў Беларусі выклікала куды больш эмоцый: «Калі шчыра, гутарыць цяпер пра футбол ніякага жадання няма. Перажыванні і эмоцыі накіраваныя на зусім іншую тэму. Сённяшні матч? Проста выйшлі і рабілі сваю працу».

• У пачатку верасня Няхайчык згуляў з белай павязкай на руцэ ў пераможным матчы супраць Казахстана ў Лізе нацый (той жа аксэсуар тады быў у Драгуна, Бардачова і Стасевіча). А праз тыдзень разам з яшчэ амаль сотняй беларускіх футбалістаў выступіў супраць гвалту ў калектыўным відэазвароце.

• Праз пару месяцаў пасля гэтага БАТЭ і «Шахцёр», якія змагаліся за чэмпіёнства, правялі вочны матч у Салігорску. Сустрэча скончылася нічыёй 1:1 (у барысаўцаў вызначыўся акурат Няхайчык) і запомнілася шыкоўным антуражам - заўзятары практычна да адмовы забілі «Будаўнік» і не раз скандавалі «Жыве Беларусь!». Аляксандр Івулін здымаў выпуск пра тую гульню для ютуб-канала «ЧестнОК» і пасля фінальнага свістка пагутарыў у тым ліку з Паўлам. Той распавёў, што акурат зарады фанатаў сталі для яго галоўным эпізодам матчу: «Найлепшае, што было на матчы з «Шахцёрам» - гэта скандаванне трыбун. Якое менавіта? Жыве, вядома». (Адзнака 08:30).

• У канцы кастрычніка, ужо пасля паразы ад Грузіі ў барацьбе за выхад на Еўра Міхаіл Мархель распавёў, што Няхайчык папрасіў не выклікаць яго на чарговы збор нацыянальнай каманды, а праз два тыдні ў эфіры «Беларусь 5» паведамілі, што ў асабістай гутарцы з трэнерам Павел абвясціў аб заканчэнні кар'еры ў нацыянальнай камандзе. Агент Валерый Ісаеў (яго падапечны Ілля Шкурын адмовіўся выступаць за нацкаманду датуль, пакуль уладу ў краіне ўтрымлівае Лукашэнка) тады здзіўляўся, чаму Няхайчык не патлумачыў прычыны сваёй пастановы заўзятарам. Аб той сітуацыі Павел не даваў каментароў і пазней, так што мы ўсе проста фіксуем факт - топ-гулец паводле беларускіх мерак (мінулы сезон - 12 галоў і 7 асістаў у 28 гульнях, цяперашні - 4+6 у 13), якому толькі тыдзень таму споўнілася 33 гады, добраахвотна не выступае за нацыянальную каманду.

• Экс-прэс-сакратарку берасцейскага «Дынама» Вольгу Хіжынкову затрымалі 8 лістапада на нядзельным маршы ў Менску. Першапачаткова ёй прысудзілі 12 дзён арышту, а калі «Міс Беларусь-2008» ужо знаходзілася за кратамі, на яе падрыхтавалі яшчэ дзве «адміністрацыйкі» па 15 дзён. Пры гэтым адвакат Хіжынковай заяўляў, што трэці тэрмін не дадасца да другога наўпрост, а проста пачне адлічвацца з дня трэцяга суда - атрымлівалася, што Вольга павінна была выйсці на волю 11 снежня. У той дзень сустракаць яе на Акрэсціна сабралася мноства людзей - сярод іх быў і Няхайчык, капітанам у Берасці ў часы працы Хіжынковай там. Але ўсіх тых, хто прыйшоў тады, спасцігла горкае расчараванне - Вольгу не выпусцілі, пакінуўшы адбываць 42 дзён арышту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках