24 красавiка 2024, Серада, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы падолелі ўзроставую страту памяці ў мышэй

1
Навукоўцы падолелі ўзроставую страту памяці ў мышэй

Гэта адкрыццё можа стаць першым этапам у распрацоўцы метадаў лячэння ўзроставай страты памяці.

Ангельскія навукоўцы паспяхова вярнулі памяць пажылым мышам за кошт увядзення ў іх арганізм вірусаў, якія аднаўляюць нейрапластычнасць мозгу. Гэта адкрыццё можа стаць першым этапам у распрацоўцы метадаў лячэння ўзроставай страты памяці, піша «Популярная механика».

Пакуль што метад апрабаваны на мышах, але навукоўцы ўпэўнены, што ён будзе эфектыўным і пры тэстах на людзях

На здольнасць мозгу вучыцца, адаптавацца і ствараць успаміны ўплываюць перынейранальныя сеткі. Гэта такія храсткападобныя структуры, якія кантралююць узровень пластычнасці мозгу. Сеткі ўтрымліваюць злучэнні, вядомыя як хондраітынсульфаты. Некаторыя з іх спрыяюць нейрапластычнасці, іншыя - змяншаюць яе. Калі мы старэем, баланс гэтых злучэнняў мяняецца, таму наша здольнасць да навучання і фармавання новых успамінаў зніжаецца. Праз гэта з узростам памяць становіцца горшай.

Даследнікі з Кембрыджскага ўніверсітэта і Універсітэта Лідса (Вялікабрытанія) наважылі даведацца, ці можа змена складу хондраітынсульфатаў у перынейранальных сетках аднавіць нейрапластычнасці і паўплываць на ўзроставую страту памяці.

Каб зрабіць гэта, каманда даследавала паўтарагадовых мышэй - у гэтым узросце яны лічацца пажылымі. У іх назіралася прыкметнае пагаршэнне памяці ў параўнанні з маладымі шасцімесячнымі мышамі.

Навукоўцы ўвялі пажылым жывёлам вірус, які аднаўляе колькасць хондраітынсульфатаў, якія падвышаюць нейрапластычнасць. Наступныя тэсты паказалі, што гэта цалкам аднавіла іх памяць да ўзроўню маладых мышэй.

Цяпер даследнікі высвятляюць, ці можа гэты спосаб палегчыць страту памяці пры хваробе Альцгеймера.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках