26 красавiка 2024, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакістан перакінуў войскі на мяжу з Афганістанам

2
Пакістан перакінуў войскі на мяжу з Афганістанам

Памежнікаў змянілі войскі рэгулярнай арміі, каб не пусціць у краіну баевікоў.

На афгана-пакістанскую мяжу прыбылі ўзброеныя сілы Пакістану для таго, каб не дапусціць на тэрыторыю краіны баевікоў і вайскоўцаў з Афганістана. Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Шэйх Рашыд Ахмед, паведамляе РБК.

З ягоных слоў, войска замяніла супрацоўнікаў памежнай службы. «Цяпер мяжа ўкамплектаваная войскамі рэгулярнай арміі, замяніўшымі ваенізаваныя фармаванні», - паведаміў Ахмед.

Міністр адзначыў, што нестабільная сітуацыя на мяжы захоўваецца, і яна патрабуе ўзмоцненай прысутнасці войскаў, бо памежнікам даводзіцца стрымліваць не толькі бежанцаў з Афганістана, але і баевікоў разам з вайскоўцамі суседняй дзяржавы.

«Калі афганскія войскі ўвойдуць у Пакістан, ратуючыся ад баявых дзеянняў, ёсць імавернасць, што «Талібан» з'явіцца па іх, і канфлікт перакінецца на тэрыторыю Пакістана», - паведаміла выданню крыніца ў Мінабароны.

У той жа час Ахмед падкрэсліў, што ўзброены канфлікт у Афганістане паміж урадавымі войскамі і талібамі з'яўляецца выключна ўнутранай справай краіны, і Ісламабад не збіраецца падтрымліваць ніводзін з бакоў.

«Час афганскім палітыкам і іх вайсковаму кіраўніцтву навучыцца развязваць свае праблемы. Мы не хочам, каб пакістанская зямля выкарыстоўвалася якім-небудзь бокам у афганскім канфлікце», - заявіў кіраўнік МУС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках