19 сакавiка 2024, aўторак, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя першыя падрабязнасці аб затрыманні ўладальнікаў кампаній 21vek.by, «Юркас» і «Модум»

14
Сталі вядомыя першыя падрабязнасці аб затрыманні ўладальнікаў кампаній 21vek.by, «Юркас» і «Модум»

Кіраўнікі прадаўжаюць знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Кіраўнікоў кампаній 21vek.by, «Юркас» і «Модум» вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Сюжэт з кадрамі допыту бізнэсоўцаў сёння паказалі на БТ, піша сайт onliner.by.

- У выпадку з інтэрнэт-пляцоўкай гаворка ідзе пра фіктыўны продаж індывідуальным прадпрымальнікам часткі маёмасці фірмы. Далей гэтая ж нерухомасць і іншыя актывы нібыта арандаваліся. Зроблена гэта было для таго, каб унесці амаль мільён рублёў за арэнду ў бухгалтарскі ўлік. Як следства - зэканоміць на падатках больш за 172 тысяч рублёў. Напраўду маёмасць ніколі нікому не прадавалася, а ўся інсцэніроўка арганізаваная толькі для таго, каб ухіліцца ад выплаты падаткаў. Аналагічная схема працавала і з аўтамабілямі. Набылі, здалі ў арэнду, ухіліліся ад падаткаў, - паведамілі па ТБ. - Яшчэ адна схема была звязаная з фіктыўным імпартам і экспартам. У гэтым выпадку падаткаў не выплачана на суму 677 тысяч рублёў.

На кадрах, якія паказалі ў эфіры, сузаснавальнік ТАА «Трыавіст» Павел Матусевіч распавёў пра недаплату падаткаў так:

- Што тычыцца пытання падаткаабкладання мяне як ІП, то тут я па няўважлівасці, напэўна, выпусціў, што з'яўляюся практычна афіляванай асобай кампаніі «Трыавіст». Я не падумаў даць указанне галоўнаму бухгалтару палічыць падатковую стаўку як для афіляваных асоб, а не як для звычайных. Праз гэта ў прамежку з моманту набыцця офіса і да канца 2020 года я аплачваў падатак паводле спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, па стаўцы 5% замест 16%.

Кіраўнікі і ўладальнікі кампаній затрыманыя і прадаўжаюць знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках