19 сакавiка 2024, aўторак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі за дзень выявілі больш за 24 тысячы заражэнняў каранавірусам

9
У Расеі за дзень выявілі больш за 24 тысячы заражэнняў каранавірусам

Галоўнымі агменямі распаўсюджвання ў РФ застаюцца Масква і Маскоўская вобласць, а таксама Санкт-Пецярбург.

У Расеі за апошнія 24 гадзіны зафіксаваныя 24 072 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе аператыўны штаб у барацьбе з COVID-19 у нядзелю, 25 ліпеня. Такім чынам, агульная колькасць інфікаваных з пачатку пандэміі ў краіне, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя РФ, перавысіла 6,126 млн чалавек, піша dw.com.

Сярод рэгіёнаў з найбольшай колькасцю новых пацыентаў па-ранейшаму вызначаецца Масква. Там выявілі 3406 новых заражэнняў. У Маскоўскай вобласці - 2191, у Санкт-Пецярбургу - 1934. Яшчэ 534 пацыенты з каранавіруса за мінулы дзень зарэгістравалі ў Ніжагародскай вобласці і 491 - у Свярдлоўскай.

Паводле звестак онлайн-выдання РБК, у 9,8 адсоткаў носьбітаў інфекцыі, выяўленых за апошні дзень, ніякіх сімптомаў хваробы не выяўлялася. Ахвярамі пандэміі ў Расеі, паводле афіцыйнай статыстыкі, за апошнія 24 гадзіны сталі 779 чалавек. Такім чынам, колькасць смяротных выпадкаў за гэты перыяд павялічылася ў краіне да 153,8 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках