19 сакавiка 2024, aўторак, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі на Зямлі метэарыт, старэйшы за саму планеты

5
Навукоўцы знайшлі на Зямлі метэарыт, старэйшы за саму планеты

Узрост знаходкі спецыялісты ацанілі на 4,6 мільярда гадоў.

Даследнікі з Універсітэта Лафбора разам з калегамі з EAARO знайшлі найстаражытнейшы метэарыт, які старэйшы за Зямлю, піша rusjev.net.

Узрост знаходкі навукоўцы ацанілі на 4,6 мільярда гадоў, пры гэтым узрост Зямлі складае 4,54 мільярда гадоў. На сёння гэта самы стары метэарыт, знойдзены на Зямлі. Метэарыту далі назву Уінчкомб (Winchcombe) з назвы вёскі, паблізу якой ён быў знойдзены.

Для таго каб вывучыць знаходку, аўтары выкарыстоўвалі электронную мікраскапію, вагальную спектраскапію і дыфракцыю рэнтгенаўскіх прамянёў: гэта дасць падрабязную інфармацыю пра крышталічную структуру, хімічныя фазы і малекулярнае ўзаемадзеянне рэчыва.

Паводле словаў аўтараў, метэарыт складаецца з часціцаў і пылу, якія ніколі не зазнавалі моцных касмічных сутыкненняў, гэта значыць не ўдзельнічалі ва ўтварэнні протапланетных целаў.

Унутраная структура – крохкая і няшчыльна звязаная, сітаватая, з расколінамі. Падобна на тое, ён не зазнаў тэрмічнага метамарфізму. Гэта азначае, што ён знаходзіўся там, за Марсам, некрануты да таго, як была створаная якая-небудзь з планетаў. Гэта рэдкая магчымасць вывучыць кавалачак нашага першароднага мінулага.

Старажытны метэарыт уяўляе з сябе рэдкі прыклад вуглістага хандрыту – гэта касмічная парода з арганічным матэрыялам.

Аўтары мяркуюць, што вывучэнне метэарыта, які існаваў у перыяд да зараджэння жыцця на Зямлі, дапаможа зразумець прычыны і хімію гэтага працэсу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках