26 красавiка 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі ўсё часцей сутыкаюцца з тым, што міжнародныя аплаты не праходзяць

1
Беларускія банкі ўсё часцей сутыкаюцца з тым, што міжнародныя аплаты не праходзяць

Гэта звязанае з уведзенымі ЕЗ абмежаваннямі.

Працягваем серыял «Санкцыі не працуюць». Беларускія банкі ўсё часцей сутыкаюцца з тым, што міжнародныя аплаты не праходзяць праз уведзеныя ЕЗ абмежаванні, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Дарэчы, гаворка пра наступныя банкі:

- Lasdesbank Hessen-Thuringen Girozentrale

- KBC Bank NV

- Erste Group Bank AG

- Swedbank AB

- Raiffeisen Bank

Апошні ўсё ж наважыў, што рэшткі рэпутацыі даражэй. Ціск грамадзянскай супольнасці і прынцыпы ESG працуюць. Неяк хунта пакуль млява адрэагавала на чарговы несяброўскі крок некалі вельмі сяброўскай Аўстрыі.

У якасці замены для разлікаў з польскімі кампаніямі прапануюць скарыстацца банкам PKO Bank Polski, для разлікаў у еўрах - Deutsche Bank або Commerzbank. Разлікі ў дацкіх кронах і канадскіх даларах наогул часова прыпыненыя.

Аднак няма сумневаў і пералічаныя вышэй варыянты - гэта часовая з'ява. Верхавод хунты прадоўжыць нарывацца і сцвярджаць, што фашысты - гэта ўсе, хто вакол Беларусі, а зусім не тыя, хто распачаў 4200 крымінальных спраў супраць беларусаў. Таксама «сапраўдным» фашыстам выстаўлены рахунак на 500 млрд даляраў. Лічба агучаная з запасам - каб тэрарысту з сінімі пальцамі выстарчыла да самай смерці і не давялося клянчыць грошы ў Вовы, які нешта зусім перастаў быць шчодрым. Ну, ці вось іншая версія, адкуль узялася сума - таксама не ад вялікага розуму.

Між тым, першы пайшоў. Мадура гатовы сесці за стол перамоваў з Гуайдо. Гэтыя стромкія хлопцы такія толькі да пэўнага моманту. А калі інфляцыя дасягае тысяч адсоткаў, а «непрацуючыя санкцыі» пакідаюць рэжым без грошай, то за сваю задніцу становіцца страшна.

Прадашжаем ціснуць на рэжым і змушаць рабіць памылкі. І думаем над тым, якім чынам перашкодзіць сцэнарам хунты. Мы павінны быць на крок наперадзе. Як і пакладзена выдатнікам у спаборніцтвах з троечнікамі (у найлепшым выпадку).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках