26 красавiка 2024, Пятніца, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіслаў Іназемцаў пра «Паўночны струмень - 2»: Пуцін не перамог

2
Уладзіслаў Іназемцаў пра «Паўночны струмень - 2»: Пуцін не перамог
УЛАДЗІСЛАЎ ІНАЗЕМЦАЎ

Расея атрымлівае толькі невялікія перавагі.

Эканаміст Уладзіслаў Іназемцаў мяркуе, што Пуцін не з'яўляецца пераможцам у сітуацыі вакол «Паўночнага струменю - 2». Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю Youtube-канале «Форуму свабоднай Расеі»:

- Пераможца, на мой погляд, у гэтым выпадку, хутчэй, Нямеччына і Еўропа, а не Расея, бо Расея атрымлівае ў гэтым выпадку вельмі невялікія перавагі. Гэтая галінка газаправода, якая пачала будавацца, сапраўды, у поўнай упэўненасці, што яна дазволіць спыніць украінскі транзіт, на сёння, я думаю, такую ролю адыграць ужо не можа, бо тыя ўмовы, на якіх ЗША, фактычна, знялі свае санкцыі, мяркуюць у той ці іншай ступені некаторы кампраміс з Украінай.

Гэты кампраміс будзе на значна горшых умовах, чым цяперашні ўкраінскі транзіт. Украіна страціць ад 1 да 2 млрд даляраў за год, бо аб'ём транзіту будзе, безумоўна, паніжаны і будзе зніжацца год ад года. Але ў кожным выпадку поўнай і безумоўнай перамогі Пуцін не атрымаў, хоць, вядома, для яго палітычна вельмі важна было скончыць трубаправод, бо ён уяўляў сабой дэманстрацыю пэўнай незалежнасці Расеі і яе бізнэс-праектаў ад Вашынгтона. І ў гэтым сэнсе Пуцін дамогся свайго.

Нямеччына выйграла больш за ўсіх проста таму, што яна цяпер становіцца цэнтральным элементам цэнтральнаеўрапейскай газаразмеркавальнай сеткі, практычна цалкам кантралюе ўсе плыні, якія ідуць з Расеі ў Еўропу. Што тычыцца ЗША, то на мой погляд, іх умяшальніцтва агулам было досыць дзіўным. Таму што мы бачылі неаднаразова ў гісторыі, калі ў значнай ступені з палітычных меркаванняў ЗША спрабавалі перашкаджаць расейска-еўрапейскім праектам і савецка-еўрапейскім праектам у свой час. Гэта было ў 72-м і 73-м гадах, калі Нямеччына пайшла з СССР на ўгоду што да газу і трубаў у першай пастаўцы савецкага газу ў Еўропу. Гэта было і ў 82-м годзе, калі Рэйган уводзіў санкцыі супраць новых энэргетычных плыняў з Савецкага Саюза ў Еўропу. І тады супраць гэтых санкцый выступіла ўжо не толькі Нямеччына, але і Францыя, Нідэрланды і некалькі іншых краін. І цяпер мы бачым практычна тое ж самае.

Гэта трэці раз, калі спроба ЗША ўмяшацца ў еўрапейскую энэргетычную гульню трывае паразу. Мяккую ці больш радыкальную, але трывае. І гэта, я думаю, пэўны ўрок для ЗША ў тым плане, што паміж Расеяй і Еўропай існуюць даволі розныя сувязі і цяпер ні амерыканскім інтарэсам, ні ўкраінскім палітыкам зламаць гэтую сітуацыю практычна немагчыма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках