13 траўня 2026, Серада, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Клічко з гумарам падтрымаў каманду Украіны перад матчам з Англіяй: відэа

1
Уладзімір Клічко з гумарам падтрымаў каманду Украіны перад матчам з Англіяй: відэа

Каманда Украіны ўпершыню ў гісторыі згуляе ў чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы.

Экс-чэмпіён свету ў боксе Уладзімір Клічко запісаў відэазварот у падтрымку каманды Украіны перад чвэрцьфіналам Еўра-2020 з Англіяй. Відэа з'явілася на Twitter-старонцы Клічко, піша unian.net.

У сваім звароце ўкраінскі экс-баксёр з гумарам абыграў слова "прапусціць". Клічко падкрэсліў, што сам ні за што не прапусціў бы гэты матч, а прапусціць павінен брамнік каманды Англіі.

"Людзі ўвесь час пытаюць у мяне, што я думаю пра сённяшні матчы Украіны з Англіяй. Я б ні за што не прапусціў гэты матч. Калі хтосьці і павінен прапусціць, то, спадзяюся, што гэта брамнік каманды Англіі, калі мяч будзе ляцець у сетку", - сказаў Клічко.

"Давайце глядзець усе, заўзець за нашы паважаныя краіны і атрымліваць задавальненне. Поспехаў абедзвюм камандам, асабліва "сіне-жоўтай". Дзякуй усім фанам, вы робіце гэтыя вялікія падзеі такімі асаблівымі", - сказаў Клічко па-ангельску, а затым дадаў па-ўкраінску: "Слава Украіне!"

Адзначым таксама, што на відэа Клічко з'явіўся ў футболцы каманды Украіны.

Матч Украіна - Англія пройдзе ў Рыме 3 ліпеня. Пачатак сустрэчы - а 22.00.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках