26 красавiка 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт у лічбавай бяспецы распавёў, як атака кіберпартызан нашкодзіць рэжыму Лукашэнкі

24
Экспэрт у лічбавай бяспецы распавёў, як атака кіберпартызан нашкодзіць рэжыму Лукашэнкі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Персанальныя звесткі сілавікоў могуць быць апублікаваныя.

Група, якая называе сябе кіберпартызанамі, заявіла, што здзейсніла самую маштабную кібератаку ў гісторыі Беларусі. І зараз у яе распараджэнні пашпартныя звесткі ўсіх беларусаў, а акрамя таго - засакрэчаная інфармацыя пра кіраўніцтва сілавых структур, людзей з блізкага атачэння Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўнікаў КДБ і беларускіх разведчыкаў у Еўразвязе.

«Настоящее время» запыталася ў Мікалая Кванталіяні, экспэрта ў лічбавай бяспецы з Менска, пра магчымыя наступствы гэтага ўзлому для сілавікоў і кіраўніцтва краіны, а таксама для ўсіх жыхароў Беларусі

- Гэта можа нашкодзіць істотна ўладзе Лукашэнкі?

- Я думаю, хутчэй за ўсё, так. Таму што персанальныя звесткі сілавікоў, якія могуць быць апублікаваны: інфармацыя пра іх жыллёвы фонд, як ужо было заяўлена, і інфармацыя аб іх сваяках - гэта можа быць стрымліваючым фактарам для працягу актыўнага гвалту супраць грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Тут мы разглядаем гэтую базу звестак. Да гэтага яна была толькі ў руках у спецслужбаў і сілавікоў. Адпаведна, цяпер шанцы пратэстоўцаў больш роўныя - і той, і іншы бок валодае досыць вялікім аб'ёмам персанальных звестак грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках