26 красавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гватэмале дэманстранты перакрылі некалькі дарог і вуліц у сталіцы

1
У Гватэмале дэманстранты перакрылі некалькі дарог і вуліц у сталіцы
ФОТА: REUTERS

Прычынай акцый стала звальненне змагара з карупцыяй.

У Гватэмале два дні запар праходзяць антыўрадавыя пратэсты. Пратэстоўцы заклікаюць сысці ў адстаўку прэзідэнта Алехандра Джаматэі і генеральнага пракурора Марыю Порас, паведамляе «Голос Америки».

Дэманстранты перакрылі некалькі дарог у глыбіні краіны і вуліц у сталіцы. Пратэсты былі арганізаваны з дапамогай сацыяльных сетак кааліцыяй розных арганізацый, якіх абурыла звальненне змагара з карупцыяй, які ўзначальваў Спецыяльную пракуратуру ў барацьбе з беспакаранасцю.

ЗША публічна падтрымалі Сандавала. Афіцыйныя асобы ЗША папярэдзілі, што супрацоўніцтва з генпракурорам Гватэмалы будзе прыпыненае. Высокапастаўлены супрацоўнік Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці (USAID) Марк Феерстайн сустрэўся з Сандавалам і апублікаваў сумесную фатаграфію ў «Твітэры». Ён таксама напісаў, што ЗША заклікаюць урад Гватэмалы аднавіць Сандавала на пасадзе.

Сандавал сцвярджае, што быў звольнены пасля таго, як паспрабаваў расследаваць карупцыйныя справы, у якіх фігуруе прэзідэнт Джаматэі, уключаючы інцыдэнт, калі расейскі бізнэсовец, як мяркуецца, даставіў прэзідэнту торбы з гатоўкай, што, нейкім чынам, можа быць звязана з вакцынай «Спутнік». Джаматэі катэгарычна адхіліў гэтыя падазрэнні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках