16 красавiка 2024, aўторак, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Функцыянерка НАК, якая перапыніла інтэрв'ю батутыста Літвіновіча, трапілася на хлусні

33
Функцыянерка НАК, якая перапыніла інтэрв'ю батутыста Літвіновіча, трапілася на хлусні
ФОТА: TRIBUNA.COM

Менанава заявіла, што нібыта Алімпійская хартыя забараняе спартоўцам гаварыць пра палітыку.

Пасля ўзнагароджання алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце Іван Літвіновіч адправіўся ў мікст-зону, каб адказаць на пытанні журналістаў. Беларус распавядаў, як любіць родную Вілейку і прысвячае перамогу памерлай бабулі.

Відэаверсія інтэрв'ю ў мікст-зоне ад дзяржаўнага агенцтва БелТА доўжыцца ўсяго 22 секунды адказаў. Аднак ён меў стасункі з прэсай куды больш. Напрыклад, журналісты запыталіся ў Літвіновіча пра ягонае стаўленне да беларускіх паслявыбарчых падзеяў. Батутыст адказаў, што не закранае палітычныя тэмы і што наогул гэтыя падзеі яго ніяк не закранулі. Таксама Іван прызнаў, што падпісаў прарэжымны ліст, аднак толькі таму, што спорт павінен быць па-за палітыкай.

Далей журналіст хацеў спытаць у Літвіновіча пра ліст спартоўцаў за новыя выбары і супраць гвалту, аднак на паўслове яго перапыніла прадстаўніца беларускай дэлегацыі ў Токіё. Яна спаслалася на 50-ы артыкул Алімпійскай хартыі, якая нібыта забараняе атлетам гаварыць пра палітыку.

Як атрымалася даведацца «Трибуне», той самай прадстаўніцай дэлегацыі, якая абарвала журналіста, была начальніца аддзела інфармацыі НАК Беларусі Вікторыя Менанава.

Людзей, якія чыталі Алімпійскую хартыю, словы Менанавай здзіўляюць. У артыкуле 50 нічога не гаворыцца пра забарону якіх-небудзь каментароў на тэму палітыкі. Каб пераканацца ў гэтым, адкрываем пераклад Алімпійскай хартыі на расейскую мову, размешчаны на сайце НАК Беларусі.

Артыкул 50 складаецца з дзвюх частак. Першая абвяшчае, што рэклама, дэманстрацыі і прапаганда не могуць выкарыстоўвацца «акрамя выпадкаў, калі гэта ў парадку выключэння дазваляе выканкам МАК, ніякі тып рэкламы або публічнага асвятлення не дапускаецца ў межах і над стадыёнамі, аб'ектамі і іншымі месцамі правядзення спаборніцтваў, якія ўважаюцца за частку алімпійскіх пляцовак. На стадыёнах, аб'ектах і іншых спартовых пляцоўках не дапускаецца ніякіх камерцыйных установак і рэкламных шчытоў».

Глядзім другую частку артыкула 50: «На алімпійскіх пляцоўках, аб'ектах і ў іншых зонах забараняюцца ўсякага кшталту дэманстрацыі або прапаганда палітычнага, рэлігійнага ці расавага характару».

Відавочна, што ў гэтым пункце няма ні слова аб забароне спартоўцам адказваць на пытанні ў тым ліку палітычнага зместу. Пытанне Літвіновічу пра існаванне ў беларускім спорце двух лістоў відавочна не цягне на спробы арганізаваць палітычную дэманстрацыю ці прапагандаваць якія-небудзь ідэі. Тым больш сам батутыст да гэтага адказаў, што не цікавіцца палітыкай. Ці Менанава баялася, што Літвіновіч раптам пачне адкрыта прапагандаваць ідэі рэжыму Лукашэнкі, за што НАК Беларусі і так ужо знаходзіцца пад санкцыямі?

Далей у Хартыі ідуць афіцыйныя тлумачэнні МАК аб артыкуле 50. Аднак і там не знайсці згадкі пра забарону спартоўцам гаварыць на палітычныя тэмы. Дзевяць пунктаў тлумачаць камерцыйныя правілы на Алімпіядзе. Да прыкладу, пра недапушчальнасць прысутнасці несанкцыянаванай рэкламы на форме спартоўцаў або талісманаў каманд.

Таму так і не зразумела, чаму Менанава раптам вызначыла, што Алімпійская хартыя забараняе спартоўцам гаварыць пра палітыку.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках