29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік НАН: У Беларусі стварылі прататып вакцыны ад каранавіруса

20
Кіраўнік НАН: У Беларусі стварылі прататып вакцыны ад каранавіруса

Цяпер будуць праведзеныя даклінічныя і клінічныя выпрабаванні.

У Беларусі стварылі прататып айчыннай вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, піша zerkalo.io. Паводле ягоных слоў, навукоўцы плануюць, што налета ўдасца перадаць распрацоўку для ўсеагульнай вакцынацыі.

- Прататып вакцыны створаны. Яе па-іншаму называюць кандыдацкая вакцына. У навуковых лабараторыях яна створаная. Цяпер застаецца яе праверыць, - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён удакладніў, што цяпер трэба правесці даклінічныя і клінічныя выпрабаванні.

- Спадзяемся, што налета перадамо для ўсеагульнай вакцынацыі. Прапрацоўваюцца пытанні вытворчасці нашай вакцыны. Але ў прынцыпе мы з гэтым заданнем справіліся, - заявіў Уладзімір Гусакоў. - Больш за тое, мы ствараем цяпер цэнтр вірусалогіі. Вакцына - гэта толькі адзін прадукт. Мы не ведаем, што будзе ў будучыні. Гэты вірус будзе мутаваць або з'явяцца больш жорсткія, такія агрэсіўныя розныя штамы, віды віруса. Мы ствараем матэрыяльную базу і кадры адначасова, каб мы былі гатовыя да распрацоўкі найноўшых вакцын у выпадку небяспекі ў вельмі непрацяглы час.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках