13 траўня 2026, Серада, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійская прапагандыстка назвала «Арэшнік» і «Сонцаспёк» неэфектыўнымі

1
Расійская прапагандыстка назвала «Арэшнік» і «Сонцаспёк» неэфектыўнымі

Супраць тэзісаў Крамля выступілі проста ў эфіры ў Салаўёва.

Украінскі журналіст Дзяніс Казанскі выпусціў новае відэа пра апошнія наратывы прапаганды РФ. У ім ён разабраў нядаўнія выказванні прапагандысткі Анастасіі Кашаваравай у эфіры «Салаўёў Live», піша Dialog.UA.

У эфіры яна фактычна прызнала, што вайна супраць Украіны зайшла ў тупік. Кашаварава заявіла, што расійская армія церпіць цяжкія страты ад танных украінскіх дронаў, а разрэкламаваныя сістэмы накшталт «Арэшніка» і «Сонцаспёку» неэфектыўныя і не змяняюць сітуацыю на фронце.

Паводле яе слоў, нават масавая мабілізацыя ў РФ, якая цяпер абмяркоўваецца ў неафіцыйных колах, не дасць выніку, бо ў РФ не хапае тэхнікі, зброі і экіпіроўкі. А новыя мабілізаваныя стануць лёгкай мішэнню для ўкраінскіх беспілотнікаў, якія сталі масавымі.

Кашаварава таксама прызнала агульную перавагу ЗСУ ў сферы БПЛА. Акрамя таго, прапагандыстка распавяла: Масква належным чынам не забяспечвае падраздзяленні Узброеных Сіл РФ. Часта расійскія вайскоўцы вымушаныя самастойна шукаць грошы на рамонт тэхнікі, паліва, дроны і сродкі РЭБ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках