19 красавiка 2024, Пятніца, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Кіева правялі акцыю ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку

1
Беларусы Кіева правялі акцыю ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку
ФОТА: РАДЫЁ «СВАБОДА»

1 жніўня - дзень нараджэння Героя Беларусі.

Беларуская дыяспара ў Кіеве ў нядзелю, 1 жніўня, сабралася, каб успомніць забітага ў мінулым годзе на плошчы Перамен менчука Рамана Бандарэнку, піша Радыё «Свабода». Менавіта ў гэты дзень, 1 жніўня, - Дзень нараджэння Рамана. У гэтым годзе яму споўнілася б 32 гады.

Раман Бандарэнка 11 лістапада 2020 года Менску на плошчы Перамен быў збіты і затрыманы «людзьмі ў цывільным», якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары; дастаўлены ў РУУС, затым у непрытомным стане ў шпіталь з ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і гематомамі. 12 лістапада ён памёр, нягледзячы на праведзеную аперацыю.

Апошнія словы, якія Раман Бандарэнка перад смерцю напісаў у дваровы чат, былі такія: «Я выходжу». Гэтая фраза стала адным з лозунгаў беларускіх пратэстаў.

ФОТА: РАДЫЁ «СВАБОДА»
ФОТА: РАДЫЁ «СВАБОДА»
ФОТА: РАДЫЁ «СВАБОДА»
ФОТА: РАДЫЁ «СВАБОДА»
ФОТА: РАДЫЁ «СВАБОДА»
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках