14 траўня 2026, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белае мора: узгадваем самую вялікую дэманстрацыю ў гісторыі Беларусі

37
Бел-чырвона-белае мора: узгадваем самую вялікую дэманстрацыю ў гісторыі Беларусі
Фота: «Наша Ніва»

Фотарэпартаж.

Агульнанацыянальны марш за свабоду прайшоў 16 жніўня ў Менску. Людзі сабраліся каля Стэлы, дзе яшчэ некалькі дзён таму сілавікі кідалі гранаты і стралялі. Але цяпер у руках менчукоў былі сцягі, на тварах усмешкі, а ў сэрцах - надзея, што перамены ўжо хутка, піша сайт «Наша Ніва».

Людское мора апанавала сталічны праспект Пераможцаў. Колькасць людзей, якія наведалі мітынг, ацэньвалася на 400 тысяч чалавек.

Людзі прыходзілі і сыходзілі, але на іх месца прыходзілі новыя. Увесь дзень бел-чырвона-белыя раўчукі цяклі да Стэлы і ад яе.

Сілавікі не чапалі мітынгоўцаў, затрыманні пачаліся толькі ўвечары, калі марш ужо скончыўся.

Агульны настрой быў вельмі пазітыўным. Незнаёмыя людзі абдымаліся, валанцёры падвозілі ваду. У паветры луналі сцягі, у людзей нарэшце з'явілася сапраўдная надзея на доўгачаканыя перамены.

Цікава, што сімвалам пераменаў стыхійна стаў бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг. Людзі самі выбралі сімвал.

У маршы ўзялі ўдзел і вядомыя беларусы. Марыя Калеснікава яшчэ была на свабодзе. Сёння, праз год, яе разам з юрыстам Знакам судзяць у закрытым рэжыме.

У той жа дзень на плошчы Незалежнасці праходзіў праўладны мітынг, куды прывезлі аўтобусамі бюджэтнікаў з усёй краіны. Выступіў там і сам Лукашэнка. Шматлікія баяліся, што прыхільнікі перамен могуць сарваць мерапрыемства, але гэтага не адбылося. Людзі з Марша выйшлі на праспект Незалежнасці ўвечары, калі бюджэтнікаў ужо павезлі дадому.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках