Знішчальнікі Польшчы перахапілі расійскі Іл-20 над Балтыйскім морам
1- 14.05.2026, 7:54
Міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш раскрыў падрабязнасці.
У сераду, 13 мая, Польшча падняла ў неба авіяцыю з-за таго, што над міжнароднымі водамі ў Балтыйскім моры быў выяўлены расійскі самалёт Іл-20.
Пра гэта заявіў польскі кіраўнік Мінабароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, паведамляе Charter97.org са спасылкай на ягоны пост у сацсетцы Х.
«Нашы самалёты перахапілі расійскі разведвальны самалёт Іл-20 над міжнароднымі водамі ў Балтыйскім моры», — гаворыцца ў пасту.
Польскі міністр адзначыў, што гэта была чарговая агрэсіўная акцыя РФ і выпрабаванні «нашых сістэм СПА». Ён падкрэсліў, што палёты без уключаных транспандэраў могуць уяўляць пагрозу для іншых самалётаў.
«На любую падобную правакацыю нашы пілоты адкажуць неадкладна», — рэзюмаваў Уладзіслаў Касіняк-Камыш.