У Фінляндыі з драўніны пачнуць рабіць акумулятары для электрамабіляў
9- 21.08.2021, 16:28
- 4,006
Сёння для вытворчасці акумулятараў электракараў выкарыстоўваецца неаднаўляльны матэрыял - сінтэтычны графіт.
У Фінляндыі адкрыўся завод, які з драўніны будзе рабіць акумулятары для электрамабіляў, піша «Евро пульс».
Сёння для вытворчасці акумулятараў электракараў выкарыстоўваецца неаднаўляльны матэрыял - сінтэтычны графіт. Каб зрабіць вытворчасць электрамабіляў экалагічнай, на новым заводзе ў якасці альтэрнатывы графіту будуць выкарыстоўваць прыродны лігнін.
Лігнін - гэта аднаўляльная і нетаксічная сыравіна, якая ў вялікай колькасці ўтрымліваецца ў драўніне. Гэта другая па распаўсюджанасці макрамалекула ў прыродзе пасля цэлюлозы.
На першым часе лігнін будуць выкарыстоўваць для вытворчасці звычайных батарэек і акумулятараў для бытавой тэхнікі.
Электрамабілі імкліва набіраюць папулярнасць у Еўропе. Толькі за 2020 год іх продажы ў краінах ЕЗ патроіліся.