Шэйман заняўся зменай знешнасці?
32- 26.08.2021, 21:01
- 42,518
Адзін з адданых чыноўнікаў дыктатара з'явіўся на публіцы без вусоў, якія насіў з 1990-х гадоў.
Віктар Шэйман, які 11 чэрвеня сышоў у адстаўку, раптоўна з'явіўся на прыёме ў Лукашэнкі. Былы кіраўнік справамі Таракана расказаў пра вынікі паездкі ў Лацінскую Амерыку.
Шэйман з'явіўся ў Палацы незалежнасці з дакладам перад Лукашэнкам пра выкананне ягоных даручэнняў. У час сустрэчы размова ішла пра вынікі паездкі былога кіраўніка справамі Сіняпальцага ў Лацінскую Амерыку і іншыя пытанні.
Характэрна, што Віктар Шэйман пагаліў вусы, якія насіў з 1990-х гадоў.

Адзначым, раней у Беларусі ўхвалілі законапраект аб змяненні ранейшага закона «Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асобаў праваахоўных і кантралёўных (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай аховы». Закон дазваляе змену знешнасці прыслужнікам рэжыму за дзяржаўны кошт.
Шэйман сышоў з пасады кіраўніка справаў узурпатара 11 чэрвеня сёлета.
Віктар Шэйман – адзін з найбольш блізкіх і адданых чыноўнікаў дыктатара. Шэйман быў кіраўніком справаў самазванца з 2013 года.
Ён падазраецца ў датычнасці да забойства апанентаў беларускіх уладаў у 1999 годзе – былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. Тады ён займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі.
У тым, што Шэйман быў датычны да іх забойства, упэўнены і былы баец САХРу Юры Гараўскі.