22 студзеня 2022, Субота, 17:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка: Супраціўляйцеся!

Віктар Бабарыка: Супраціўляйцеся!
ВІКТАР БАБАРЫКА
АРХІЎНАЕ ФОТА

Цяпер шмат што залежыць ад пасіўнай большасці.

Жыхарка Гомеля атрымала 26 жніўня адказ на свой ліст, адпраўлены ў калонію Віктару Бабарыку. Копіяй ліста яна падзялілася з БелаПАН.

«Ваша дапамога для тых, хто цяпер у ізаляцыі, вельмі простая: рабіце паводле сумлення. Не адседжвайцеся і не бойцеся казаць праўду. Цяпер шмат што залежыць ад пасіўнай большасці. Не будзьце абыякавыя. Супраціўляйцеся! І памятайце: будучыня залежыць ад Вас. Канкрэтна ад кожнага чалавека. Поспеху Вам! Мы – "Разам"!» – напісаў палітвязень.

Цяпер ён адбывае пакаранне ў калоніі ў Наваполацку.

6 ліпеня Вярхоўны суд асудзіў экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка» да 14 гадоў пазбаўлення волі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».