28 лiстапада 2021, Нядзеля, 14:56
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Шэйман пагаліў вусы?

63
Навошта Шэйман пагаліў вусы?

Прыкарытнікі замітусіліся.

25 жніўня на Тараканаў прыём абсалютна нечакана з'явіўся Шэйман, які пайшоў у адстаўку. Абмяркоўвалі вынікі паездкі змоўніка ў Лацінскую Амерыку.

Акрамя цікавага факту, чаму былы кіраўнік справаў шукае прытулак для сямейства ўзурпатара, мы назіраем адсутнасць вусоў у генерал-палкоўніка. Змяненне знешнасці праз параною, ці перфоманс супраць тараканаў?

Паніка ахоплівае ўсіх прыкарытнікаў рэжыму. Кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў ужо даўно не чакаюць нічога добрага. Пра нястачу зваротных сродкаў заявілі Нацбанку амаль 55% кіраўнікоў. Усім зразумела, што пры рэжыме сітуацыя на вытворчасці будзе толькі пагаршацца. Можа, час і вам падтрымаць страйк і проста застацца дома. Вам жа не свеціць ні Зімбабвэ, ні ўжо дакладна Лацінская Амерыка.

Санкцыі ўжо нанеслі магутны ўдар па луканоміцы. Але тое, на што здольныя беларускія працоўныя, нават вы ўявіць не можаце. Прасцей быць разам з працоўнымі, чым потым шукаць, куды ўцякаць. Нават з вашымі заробкамі складана будзе зрабіць пластычную аперацыю. Ды і вусы не кожны носіць, каб іх проста згаліць.

Вы просіце нас зацягнуць паясы, але немагчыма зацягнуць тое, што зацягвалася 27 гадоў. Выснова напрошваецца сама сабой: страйк неўнікнёны.

Як бы хто ні адтэрміноўваў, што б ні казаў, страйк адбудзецца ў любым выпадку, і ягоны эфект будзе вызначальным у беларускай рэвалюцыі.

Беларусы ўжо дамагліся поспеху сусветнага ўзроўню. Акцыі салідарнасці з нашай краінай праходзяць па ўсім свеце. Цывілізаваныя краіны ўвялі супраць рэжыму сектаральныя санкцыі.

Але кропку ў нашай справе павінны паставіць мы самі. Вызначыць наш лёс унутры краіны. Мы, як грамадзяне краіны, павінны пазбавіць корму сям'ю ўзурпатара і ягоных паплечнікаў.

Страйк + санкцыі – гэта развязанне ўсіх праблемаў. Над узурпатарам ужо даўно вісіць дамоклаў меч. Ягоны сыход неўнікнёны. Калі? Залежыць толькі ад нас.

Страйку быць!

Арцём Чэрнікаў, адмыслова для «Баста!»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».