26 красавiка 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісьменнік Саша Філіпенка: Пратэст вельмі моцны ў грамадстве

4
Пісьменнік Саша Філіпенка: Пратэст вельмі моцны ў грамадстве
САША ФІЛІПЕНКА

Ён проста вісіць у паветры.

Разважаючы над параўнаннем беларускай рэальнасці і кніг Оруэла і Кафкі, вядомы беларускі пісьменнік Саша Філіпенка адзначыў, што ў Беларусі даўно сцёртая грань рэальнага і нерэальнага.

- Жыццё ў краіне Беларусь кожны раз паказвае бяссілле аўтараў антыўтопіі. Паказвае тое, што можна пісаць яшчэ дакладней і правальвацца за гэта дно ўсё ніжэй і ніжэй. У нас даўно ўжо сцёртая гэтая грань рэальнага і не рэальнага, - сказаў Філіпенка ў эфіры «Еўрарадыё».

Пісьменнік адзначыў, што ў сувязі з гадавінай беларускіх падзеяў хочацца падвесці вынікі ўсяго таго, што з намі здарылася за гэты год. Ён не згодны са сцвярджэннем, што ўсе беларусы разумеюць сітуацыю аднолькава.

- Калі мы гаворым пра беларусаў, то гэта і людзі якія ў АМАПе працуюць, і тыя, хто спрабуюць утрымаць уладу - гэта ўсё таксама беларусы. Відавочна, што з гэтымі людзьмі ў нас розныя высновы з нагоды таго, што адбылося за гэты год.

Але, думаю, што самае важнае, што адбылося, гэта тое, што людзі адчулі салідарнасць, адчулі агульнасць, і для мяне адным з самых важных вынікаў гэтага года сталі дамавыя чаты, калі людзі самаарганізоўваліся, калі яны дапамагалі адзін аднаму і не чакалі нейкага чалавека, які прыйдзе і раскажа, што трэба рабіць. Калі яны бралі на сябе ініцыятыву, і па-ранейшаму працягваюць браць. Па-ранейшаму людзі дапамагаюць адзін аднаму, - адзначыў пісьменнік.

Ён не згодны са сцвярджэннем аб тым, што пратэст здушаны:

- Пратэст вельмі моцны ў грамадстве. Мне здаецца, што цяпер няма патрэбы нават куды-небудзь выходзіць, бо пратэст вісіць у паветры. Мы бачым, як дзяржава пастаянна спрабуе расказаць, што ўсё добра, пастаянна спрабуе расказаць, што ніякага пратэстнага руху ў Беларусі няма, і ўвесь час з гэтым не дае рады. Мы бачым, як цяпер пайшлі міліцыянты па дамах, каб прадухіліць выхады 9 жніўня.

І ў гэтым сэнсе самае важнае, што беларусы сталі прымаць сябе, сталі разумець, што яны могуць, што ў іх ёсць голас, і, самае галоўнае, яны пачалі разумець, што павінны працаваць нейкія інстытуцыі, а не людзі. І наогул мы павінны жыць у краіне, дзе чыноўнікі працуюць для людзей, а не наадварот, - сказаў на заканчэнне Філіпенка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках