26 красавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі даражэюць квіткі на цягнікі: сталі вядомыя новыя тарыфы

1
У Беларусі даражэюць квіткі на цягнікі: сталі вядомыя новыя тарыфы

Афіцыйны дакумент пакуль не апублікаваны.

У Беларусі выраслі тарыфы на чыгуначныя перавозкі. Дакумент «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2020 г. № 82» пакуль яшчэ афіцыйна не апублікаваны, але ўжо вядома, наколькі падаражэюць квіткі, піша the-village.me.

Так, на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях тарыфы павялічаныя ў сярэднім на 5-15 адсоткаў у залежнасці ад тыпу злучэння. Пры гэтым павелічэнне кошту праезду на канкрэтным маршруце залежыць ад адлегласці.

Праезд цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа (звычайная электрычка) па кірунку Менск - Беларусь павялічыцца на 6 капеек (цяпер каштуе 68 капеек), Менск - Маладзечна - на 17 капеек (цяпер каштуе 1,8 рубля);

Праезд цягнікамі рэгіянальных ліній бізнэс-класа ў кірунку Менск - Ворша павялічыцца на 43 капейкі (цяпер каштуе 8,54 рубля), Менск - Бабруйск - на 35 капеек (цяпер каштуе 6,98 рубля),

Тарыфы на «гарадскіх лініях» у межах аднаго тарыфнага пояса павялічаны на 15 капеек і ў межах двух тарыфных паясоў - на 30 капеек. Напрыклад, цяпер праезд з Менска да Масюкоўшчыны (1 пояс) каштуе 1,05 рубля, да станцыі Чырвоны Сцяг (2 поясы) - 1,25 рубля.

Зараз узровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на выкананне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам вельмі нізкі - не дасягае 14%. Бюджэтнае субсідаванне чыгуначных перавозак пасажыраў не вядзецца.

Павелічэнне тарыфаў на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання апошні раз праводзілася ў снежні 2020 года.

Пастановай таксама прадугледжана ўстанаўленне Парадку перагляду тарыфаў на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам.

Парадкам вызначаны перыядычнасць перагляду тарыфаў, а таксама крытэрыі і метады, на падставе якіх МАРГ прымае пастнову аб змене тарыфаў на чыгуначныя перавозкі пасажыраў. Сярод крытэраў, якімі будзе кіравацца МАРГ пры пераглядзе тарыфаў - змена выдаткаў перавозчыка, дынаміка змены даходаў насельніцтва, узровень тарыфаў на перавозкі пасажыраў канкурэнтным тыпам транспарту - аўтамабільным.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне праз 5 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках