26 красавiка 2024, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла новыя правілы ўезду ў краіну

9
Украіна ўвяла новыя правілы ўезду ў краіну
ФОТА: DPSU.GOV.UA

Што змянілася з 5 жніўня?

Пастанова аб увядзенні шэрагу абмежаванняў была прынятая Кабінетам Украіны ў ліпені, піша avianews, яна пачала дзейнічаць 5 жніўня.

Для перасячэння мяжы цяпер трэба будзе здаць тэст на COVID-19 і адбыць самаізаляцыю на працягу дзесяці ці чатырнаццаці дзён.

Адлік самаізаляцыі пачынаецца праз 72 гадзіны пасля прыбыцця ва Украіну. На мабільнай прыладзе ў абавязковым парадку трэба ўсталяваць спецыяльны дадатак «Вдома». Без яго ў краіну ўкраінскія памежнікі не пусцяць.

Для замежных грамадзян абавязковым застаецца страхавы поліс і адзін з трох дакументаў: адмоўны ПЦР-тэст/экспрэс-тэст, зроблены не больш як за 72 гадзіны да ўезду, ці даведка аб поўнай вакцынацыі.

Тым не менш самаізаляцыя не будзе патрэбная замежнікам са страхавым полісам і дакументам, які пацвярджае поўную вакцынацыю.

Поўная вакцынацыя павінна быць праведзеная адным з прэпаратаў, уключаных САЗ у спіс дазволеных або быць названым у адной з міжнародных дамоў аб узаемным прызнанні дакументаў пра вакцынацыю ад каранавіруса або аб узаемным прызнанні COVID-сертыфікатаў, удакладняе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Для ўезду ва Украіну замежнікаў і грамадзян Украіны з Расеі і Індыі дзейнічаюць асаблівыя правілы. Яны таксама распаўсюджваюцца на тых людзей, якія былі ў Расеі ці Індыі 7 дзён за апошнія 14 дзён.

Гэтыя людзі павінны прайсці двухтыднёвую самаізаляцыю без права спыніць яе датэрмінова. Гэта звязана з шырокім распаўсюджваннем штаму «дэльта».

Штам «дэльта»

Дэльта-штам каранавіруса SARS-CoV-2 - адзін з штамаў віруса SARS-CoV-2, узбуджальніка COVID-19. Упершыню выяўлены і апісаны ў Індыі. У яго выяўлена мутацыя, у выніку вірус стаў больш заразным.

Перадача адбываецца ў розных узроставых групах. Інкубацыйны перыяд складае не 3-7 дзён, а 1-3 дня. Таксама адзначаецца падвышаная вірусная нагрузка. Перыяд вывядзення ўзбуджальніка з арганізма складае 13-15 дзён, у той час як для іншых штамаў ён складае 7-9 дзён.

Выклікае прастудныя сімптомы ў цяжкай форме, уключаючы недамаганне, падвышаную тэмпературу, мігрэнь, боль у горле, кашаль і рыніт. Рызыка шпіталізацыі ў параўнанні з альфа-штамам вышэйшая ў 1,85 раза.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках